Слайд 3«Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске»
Аб скандынаўскай прыналежнасці першага вядомага

князя Полацка сведчыць паведамленне, што яны “прыйшлі з-за мора”
Скандынаўская этымалогія імёні
Слайд 4Ragnvaldr
Першая частка “Ragn” даслоўна перакладаецца як “сіла боства”
Пераклад другой часткі “valdr” гучыць

як “уладар” (“улада дадзеная багамі”)
Слайд 5Забойства кіеўскага князя Ігара
1. Магло спрыяць укняжэнню нарманскага ўладара ў Полацку.
2. Горад

займаў значнае месца на важнейшым водным шляху.
3. Полацк з прыходам Рагвалода пачаў кантраляваць выхад на сярэднюю плынь
Заходняй Дзвіны, які адкрываў прамы шлях на Балтыку
Слайд 8Знешняя кіруючыя сіла
“Ряд” – пагадненне паміж мясцовай элітай і іншаземнай нарманскай дружынай

было заключана з мэтай арганізацыі абароны зямель
Знешняя бяспека
Унутраная стабільнасць грамадскага жыцця
Ахова гандлёвых шляхоў зносін
Слайд 9“Держащю і владеющю Полатьскую землю”
Факт укняжэння Рагвалода ў Полацку сярэдзіны Х ст.

сведчыць, што ў гэтым рэгіёне дзяржаўная арганізацыя ўзнікла самастойна да яго запрашэння, а далей звязваецца з яго іменем
Слайд 10Палюддзе
Функцыянаванне палюддзя падчас станаўлення скандынаўскай дынастыі на землях Старажытнай Русі падрабязна апісвае

візантыйскі імператар Канстанцін Парфірародны ў трактаце “Аб кіраванні імперыяй” (сярэдзіна Х ст.), пры гэтым супрацьпастаўляючы адрасатаў даніны – “росаў” і тых хто яе выплочвае – славян.
Дзейнасць скандынаўскіх вайсковых атрадаў (росаў) у апісаннях Канстанціна Парфірароднага вельмі блізка карэлюецца з паведамленнямі арабскіх пісьменнікаў канца Х ст., дзе гаворыцца аб вылучэнні «знатных русаў» (адасобленага ваеннага слою) і падпарадкаванага насельніцтва – славян (якіх усходнія аўтары называюць «ас-сакаліба»).
З славянскага насельніцтва скандынавы спаганяюць даніну за абарону ў нашым выпадку ад балтаў.
Слайд 11Некрапалістыка
У сярэдзіне – другой палове Х ст. на тэрыторыі Полацкага Падзвіння ўтвараецца

самастойная тэрытарыяльна-палітычная арганізацыя, заснаваная на скандынаўскай уладзе скандынаўскага конунга Рагвалода пры актыўнай ролі ў грамадскім жыцці прадстаўнікоў мясцовай знаці.
Па пахаваннях бачна, што рэчы славян дамінуюць над рэчамі скандыўскага паходжання ў абрадавых практыках
Слайд 12Рагнеда Рагвалодаўна
«Не хочю розути робичича, но Ярополка хочю»
Два браты Яраполк і Уладзімір

пасваталіся да Рагнеды
Першым быў Яраполк (978 г.)
Пасля прыйшлі сваты ад Дабрыні(дзядзька Уладзіміра)
Атрымалі адмову
Слайд 13Рагнеда(“прыгожая быццам багіня”)
«Рогъволодъ же вбеже в городъ; и приступивъше к городу, и

взяшa город и сaмого яшa и жену его, и дщерь его; и Добрынa поноси ему и дщери его, нaрекъ ей робичицa, и повеле Володимеру быти с нею пред отцемь ея и мaтерью; потом отцa ея оуби, a сaму поя жене, и нaрекошa ей имя Горислaвa»
Слайд 14Гарыслава
Пасля гвалтоўнага шлюбу, жыла ў гарэме аж 986 года
Дакладна нарадзіла сына Ізяслава(усе

астатнія дзеці прыпісваюцца да розных жонак)
Арганізавала спробу забойства Уладзіміра
Слайд 16«Оуже не оубии ея дѣтяти дѣля сего, но въздвигни отчину ея, и

даи еи с сыном своимъ.»
Слайд 17Анастасія?
Перад прыняццем хрысціянства Уладзімір быў вымушаны адаслаць уласны гарэм з Кіева
Для гэтага

былі заснаваныя манастыры на тэрыторыі ўсей Кіеўскай Русі
Кажуць, што Гарыслава сышла ў манастыр?(Спрэчны запіс Цвярскога летапісу 1534 г.)
«Оуже не оубии ея дѣтяти дѣля сего, но въздвигни отчину ея, и даи еи с сыном своимъ.» (Ст.-рус.) «Уж не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, але аднаві отчыну яе, і дай ёй з сынам сваім.»
Але гэта не так, яны з сынам да канца свайго жыцця кіравалі ў Полацку
Слайд 18Вывад першы
Актыўнае функцыянаванне заходнедзвінскага маршруту “з вараг у грэкі” з’явілася адной з

асноўных прычын усталявання ў Полацку ўлады Рагвалода.
Да сярэдзіны Х ст. мясцовыя племянныя князі не мелі значных сіл і рэсурсаў для ажыццяўлення кантролю над полацкім гандлёвым маршрутам.
Слайд 19Вывад другі
Укняжэнне Рагвалода ў Полацку адбылося па ініцыятыве мясцовых палітычных эліт шляхам

пагаднення “ряда” паміж скандынаўскім уладаром і мясцовым набілітэтам.
У гэтай сувязі ўмацаванню ўлады Рагвалода ў Полацкай зямлі садзейнічала агульнасць інтарэсаў мясцовых эліт і інтарэсаў скандынаваў.
Слайд 20Вывад трэці
Умовамі ўкняжэння Рагвалода было выкананне функцый кантролю над сярэднедзвінскім гандлёвым маршрутам

“з вараг у грэкі”.
Відавочна, што дадзенае кіраўніцтва ажыццяўлялася пад непасрэдным уплывам мясцовай арыстакратыі па прынцыпу супольнага ўзбагачэння
Слайд 21Вывад чацверты
Падпарадкаванне навакольных тэрыторый ад Браслаўскага Паазер’я да Лукомля і Друцка ў

другой палове Х ст., устанаўленне з насельніцтвам гэтых тэрыторый налогава-данніцкіх адносін спрыялі паступоваму станаўленню княжацкай адміністрацыі і распаўсюджванню ўлады полацкага князя.