Содержание

Слайд 2

Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч) - беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, публіцыст.
Нарадзілася ў фальварку

Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч) - беларуская паэтэса, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзілася ў
Пешчын, цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці 15 ліпеня 1876 года ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскую прыватную сямікласную школу, працавала настаўнікам у вёсцы.

Слайд 3

У 1902-1904 гадах вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах Лесгафта ў Пецярбургу. Атрыманыя

У 1902-1904 гадах вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах Лесгафта ў Пецярбургу. Атрыманыя
веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. Курсаў П. Лесгафта Цётка не скончыла, але здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі.
Падчас навучання брала ўдзел у дзейнасці студэнцкага «Кружка беларускай народнай асветы і культуры».
У гэты ж час пачалася яе літаратурная дзейнасць.

Слайд 4

У 1904 Цётка пераехала ў Вільню, дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова

У 1904 Цётка пераехала ў Вільню, дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова
працавала фельчаркай у Нова-Віленскай бальніцы.
У 1904—05 — дзеячка БСГ (Беларускай Сацыялістычнай Грамады). Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты «Наша доля».

Слайд 5

У 1908—09 Цётка жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце (да 1911),

У 1908—09 Цётка жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце (да 1911),
пад чужым пашпартам наведвае Расійскую імперыю. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера Сцяпонаса Кайрыса.
Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца ў Беларусь, дзе ў 1914 яна пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі «Лучынка».

Слайд 6

У 1915 Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх

У 1915 Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх
курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку.
У 1916 памёр бацька, і Цётка паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым, але сама заразілася і памерла. Пахаваная ў Старым Двары пад Лідай.

Слайд 7

Творчасць
Падчас вучобы у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай народнай

Творчасць Падчас вучобы у Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў «Круг беларускай
прасветы», Цётка была адной з яго ўдзельнікаў.
Асяроддзе гэтага гуртка шмат у чым вызначыла яе грамадзянскую пазіцыю — актыўная барацьба з царызмам, сацыяльнае вызваленне працоўных, нацыянальнае вызваленне беларусаў.
Тады ж пачалася і літаратурная творчасць Цёткі.

Слайд 8

У нелегальных выданнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» —

У нелегальных выданнях гуртка — «Каляднай пісанцы» і «Велікоднай пісанцы» — былі
былі змешчаны яе вершы «Мужык не змяніўся», «Музыкант беларускі», «Нямаш, але будзе».
Самымі раннімі з вядомых вершаў Цёткі лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі.

Слайд 9

Другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак

Другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак
яе творчасці.
Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на свабоду», «Мора», «Пад штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне ў 1906. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе лірыкі.
Имя файла: 1409973.pptx
Количество просмотров: 175
Количество скачиваний: 3