Слайд 2Беларускія казкі - творы вуснай творчасці беларускага народу, папулярны фальклёрны жанр, перадаваны з

Слайд 3Народныя казкі маюць павучальны характар, звычайна маюць пэўную мараль: любоў да роднай

зямлі, сям’і, праслаўленне мудрасці, мужнасці, кемлівасці, асуджэнне здрайцаў, гультаёў.
Слайд 4Ёсць гумарыстычныя і сатырычныя творы, якія не нясуць выразнага пэдагагічнага характару.

Слайд 5У народных казках могуць знайсці адлюстраванне пэўныя гістарычныя падзеі.

Слайд 6Мы прапануем вам урыўкі з беларускіх народных казак, а вы паспрабуйце адгадаць

назву казкі.
Слайд 7З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
1. Думала Ліса на цэлы дзень

наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося.
Слайд 8З якой беларускай казкі гэты ўрывак?
2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і

сеў пад кустом адпачыць.
Слайд 9З якой беларускай казкі гэты ўрывак?
3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела

сена і дала масла.
Слайд 10З якой беларускай казкі гэты ўрывак?
4. Вось пайшоў раз кот у лес

на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу да дому — не знайшоў.
Сеў пад ялінкай і плача.
Слайд 11З якой беларускай казкі гэты ўрывак
5. Дзед палажыў рог у кішэнь і

кажа:
— Заўтра прыйду праверу: калі не ўцячэш адсюль, зноў выпушчу на цябе сваіх памочнікаў.
І пайшоў дзед вясёлы да хаты — з торбачкай і з рогам.
А пан назаўтра яшчэ досвіткам пакінуў маёнтак: баяўся, каб дзед са сваімі малайцамі не вярнуўся.
Слайд 13З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
7. Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў

дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка:
— Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы,
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх!..
Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
Слайд 14З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
8. Недакучыла пеўню цягацца з чалавекам, —

пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
— Ку-ка-рэ-ку!
Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае!
Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
Слайд 15З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
9. Нанесла курачка яечак поўны падпечак.

Сабрала бабка яечкі ў чарапіну ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
Слайд 16З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
10. — Не плач, дзяўчынка, —

кажа бычок. — Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.
Галя так і зрабіла, як сказаў бычок.
Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі.
Хто ні ідзе, ці ні едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.