Слайд 2
Нiшто не абыходзiцца
нам так танна і цэніцца
так дорага,

як ветлівасць. на
Сервантэс
Сервантэс
Слайд 3Якія ветлівыя словы вы ведаеце?
Адказваюць вучні 9-х класаў

Слайд 4Мэта:
вывучэнне слоў і зваротаў ветлівасці, мадэляў моўнага этыкету беларусаў і карыстанне імі

ў сеціве Інтэрнэту.
Слайд 5Задачы:
Вывучыць спрадвечныя мадэлі моўнага этыкету беларусаў.
Звярнуць увагу на ўжыванне гэтых

мадэляў ў сучаснай беларускай мове і беларускім сеціве Інтэрнэту.
Сістэматызаваць ўласнабеларускія словы і звароты ветлівасці і скласці даведнік па іх выкарыстанні.
Слайд 6Этыкет (франц. étiquette) – сукупнасць правіл паводзін, што разглядаюцца як знешнія праявы

адносін да людзей.
Моўны этыкет – сістэма патрабаванняў, якія тлумачаць нам, якім чынам варта ўсталёўваць, падтрымліваць і перарываць кантакт з іншым чалавекам у пэўнай сітуацыі.
Мадэлі маўленчага этыкету – гэта пэўныя словы, фразы і ўстойлівыя выразы, якія прымяняюцца падчас гутаркі.
Слайд 7Дзеля бліжняга азначэння ўжываліся наступныя канструкцыі:
Васіль Міхневіч (бацька)
нежанаты сын жанаты сын
Пётра

Васілёнак Пётра Васілёнак Міхневіч Міхневічык (Міхнеўчык)
незамужняя дачка замужняя дачка
Ганна Васілянка паводле прозвішча яе мужа
Міхневічанка (напр. Апанасовіча): Ганна
Васілянка Апанасовічыха
Слайд 8Адпаведнасць прозвішча жонкі ці дачкі прозвішчу мужа ці бацькі ў сучаснай літоўскай

мове
Adomaitis (Адамовіч) – бацька
Adomaitiene (Адамовічыха / Адамовічава) – жонка
Adomaityte (Адамавічанка) - дачка
Слайд 9Ветлівыя звароты
спадарства, спадары (руск. господа) – царская Расія
таварыш (руск. товарищ) – часы

існавання СССР
Зараз:
спадар Андрусь
спадарыня Арына (замужняя жанчына)
спадарыч Алесь (нежанаты хлопец)
спадарычня Паўлінка (незамужняя дзяўчына)
спадарства (вялікая аўдыторыя або сямейная пара)
Спадару! (клічная форма, на пісьме ўжываецца заўсёды з клічнікам)
Слайд 10Скарочаныя формы афіцыйных ветлівых зваротаў да асобы
спадар – Сп. (Сп. дырэктар,

Сп.Вішнеўскі)
спадарыня – Спн.(Спн. Вішнеўская)
спадарыч – Спч. (Спч. Вішнеўскі)
спадарычня – Спчн. (Спчн. Вішнеўская)
спадарства – Спв. (Спв. Андруся і Арыны)
Слайд 11Ветлівыя звароты
Ты Сам
Вы Ваша + дзеяслоў у форме
адз. ліку
Тата кажа

Тата кажуць (3 ас. мн. л.).
Мамо казала Мамо казалі(3 ас. мн. л.).
Слайд 12Этыкетныя формулы беларускай мовы
паводле сітуацыі ўжывання
Вітанні
Развітанні
Падзякі
Прабачэнні

Зычэнні
Адрасаванні
Слайд 13Тэндэнцыі выкарыстання ветлівых зваротаў ў Інтэрнэце
1. Вяртанне этыкетных формул, што выкарыстоўваліся ў

перапісцы беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст.
Спадарства! Шаноўнае спадарства! Паважанае спадарства! (35 зваротаў з 72)
2. Моцнае праяўляенне народнай словатворчасці.
Шанавенства! Браты й сёстры грамацеі-пісьменцы! Спадары фрэнды! Шаноўныя бульбазаўры! Спадарасы! Прывітанне, мае любыя шкаляры! Алё! Лінгвісты і перакладчыкі!
3. Адсутнасць ветлівых зваротаў.