i ў прыродзе з'яўляюцца светлае Сонца i Мацi-Зямля-Кармiліца. Ад iх пайшло ўсё жыццё на зямлi. Бог Сонца i Мацi-Зямля даюць людзям усё: хлеб i ваду, цяпло i святло, рэчкi i азёры, палi i лясы.
Iх дзецi – Ярыла i Жытняя Баба – глядзяць за ўродам жыта i пшанiцы. У Ярылы i Жытняй Бабы былi свае дзецi – ураджай Жыцень, ураджай Спарыш, ураджай Рай, ураджай Багач. Яны глядзелi, каб на нiве быў урод, каб жытнi колас быў цяжкi, каласiсты, каб уся нiва была застаўлена снапамi ды бабкамi, каб сталы ламiлiся ад хлеба-караваю.
У старыя часы да Сонца, як да бога, звярталiся па дапамогу.
Вобраз Сонца мае выгляд ромба з праменямi ўбакi. Запаўненне ромба мае розныя варыянты.
Вобраз Зямлi-Кармiліцы набыў выгляд ромба, запоўненнага маленькiмi квадрацiкамi цi ромбiкамi. Гэта нiбы зярняткi, роўна засеяныя на полi дбайнай рукой селянiна.