Слайд 2Францыск Скарына. З прадмовы да «Кнігі Юдзіф»:
«Як звяры, што блукаюць у

пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае і як пчолы бароняць вуллі свае - гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць.»
Слайд 3У прадмове да Статута ВКЛ 1588 г. Леў Сапега з гонарам зазначыў:
“Не

чужой якой-небудзь мовай, але сваей уласнай, правы свае пісаныя маем і на любую крыўду адпор сваімі законамі дадзім.”
Слайд 4Адам Міцкевіч. Пра беларусаў і іх мову.
«На беларускай мове… размаўляе каля

дзесяці мільёнаў чалавек. Гэта багатая і чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёй для сваёй перапіскі. Літоўскі статут напісаны гэтай мовай, з усіх славянскіх моў найменш змененай і самай гарманічнай».
Слайд 5Уладзіслаў Сыракомля з “Лістоў з Беларусі”
“…Пекная гэта галіна славянскай мовы –

той крывіцкі дыялект – і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага Статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў – і пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ей размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны”.
Слайд 6Пісьменнік і этнограф П. Шпілеўскі падчас падарожжа на Беларусі:
Я здавалася… Ўдыхаў у

сябе пачутыя у паветры гукі меладычнай, пявучай мовы, у душу маю так і прасіліся адгалоскі слоў, вымаўленных па звычаю беларусаў, нараспеў, працягла…”
Слайд 7Францішак Багушэвіч. Прадмова да кнігі “Дудка беларуская”:
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай,

каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы.
Слайд 8Максім Багдановіч. Летапісец.
Што тут чынілася у даўнія гады,
Што думалі, чаго жадалі мы

тады,
За што змагаліся, як баранілі веру,
–Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу!
Слайд 9Цетка. Шануйце роднае слова!
«Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце

смеласць усюды голасна казаць па-свойму. I, гледзячы на вас, асмеляцца і іншыя…»
Слайд 10Алесь Гарун. Ты, мой брат, каго зваць беларусам!
Дык шануй, Беларус, сваю мову

—
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!
Слайд 11Янка Купала. Роднае слова.
Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве

і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
Слайд 12Якуб Колас.
“Найвялікшым духоўным багаццем народа з'яўляецца мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа,

яго працоўнае жяыцце, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў».
Слайд 13Максім Танк. Родная мова.
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога

жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Слайд 14Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць

мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.