Слайд 2ЛЮБІМАЯ КНІГА – “ТРЫ МУШКЕЦЁРЫ” А.ДЗЮМА
Каля ложка пісьменніка на часопісным століку
![ЛЮБІМАЯ КНІГА – “ТРЫ МУШКЕЦЁРЫ” А.ДЗЮМА Каля ложка пісьменніка на часопісным століку](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/940934/slide-1.jpg)
заўсёды ляжала кніга Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”. Перш чым пачынаць стварэнне новага твора, Уладзімір Караткевіч перачытваў любімы твор і натхняўся на новыя ідэі.
Слайд 3У СВАІХ ТВОРАХ НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЎ СЛОЎ, ЗАПАЗЫЧАНЫХ З ТАТАРСКАЙ МОВЫ
Калі Караткевічу
![У СВАІХ ТВОРАХ НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЎ СЛОЎ, ЗАПАЗЫЧАНЫХ З ТАТАРСКАЙ МОВЫ Калі Караткевічу](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/940934/slide-2.jpg)
прыходзілася перакладаць свае творы на рускую мову, то ён заўсёды папярэджваў перакладчыкаў, каб пазбягалі татарскіх запазычанняў. Матываваў проста: не для таго беларусы пазбеглі мангола-татарскага іга, каб потым сваю мову іх словамі засмечваць.
Слайд 4ЗАХАПЛЯЎСЯ МУЛЬТФІЛЬМАМІ
Караткевіч заўсёды праглядаў праграму тэлеперадач на тыдзень і выдзяляў чырвоным
![ЗАХАПЛЯЎСЯ МУЛЬТФІЛЬМАМІ Караткевіч заўсёды праглядаў праграму тэлеперадач на тыдзень і выдзяляў чырвоным](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/940934/slide-3.jpg)
стрыжнем усе мультфільмы. Глядзеў іх з вялікім захапленнем, і калі родныя не папярэджвалі яго пра сеанс, то вельмі крыўдзіўся.
Слайд 5ЛЮБІЎ ПЛАВАЦЬ
Уладзімір часта ездзіў з сябрамі адпачываць на мора. Ён настолькі
![ЛЮБІЎ ПЛАВАЦЬ Уладзімір часта ездзіў з сябрамі адпачываць на мора. Ён настолькі](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/940934/slide-4.jpg)
любіў ваду, што мог у ёй сядзець гадзінамі бязвылазна і заплываць вельмі далёка. Сябры ўшчувалі, што так рабіць нельга, што яны турбуюцца, калі плывец прападае з гарызонту. Але пісьменнік на гэта адказваў, што ён ужо дарослы і нікому не абавязаны падпарадкоўвацца.
Слайд 6 Ніколі не сябраваў дзеля нейкай выгады і ганарыўся тым, што мае
![Ніколі не сябраваў дзеля нейкай выгады і ганарыўся тым, што мае экзатычныя](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/940934/slide-5.jpg)
экзатычныя знаёмствы
У лісце, адрасаваным Валянціне Шчадрыной (20 студзеня 1972 г.) чытаем: «Среди моих друзей ксендзы из Вишнева и Пинска, рыбаки из Коктебеля, зьмеелов из Москвы, создатель новой философской системы — мужик из-под Любчи, да мало ли ещё кто. И чтобы я стал тратить дорогое время не на них, из дружбы с которыми я не извлекаю никакой выгоды, кроме дружбы и жизни, а на определение, „кто есть кто“, „кто с кем“, „кто за кого“, наконец „кто кого“ — я проклял бы самого себя.
Слайд 7Любіў маляваць шаржы, карыкатуры
![Любіў маляваць шаржы, карыкатуры](/_ipx/f_webp&q_80&fit_contain&s_1440x1080/imagesDir/jpg/940934/slide-6.jpg)