Слайд 2Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік
нарадзіўся 14 лютага 1956 года

Слайд 3
Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік нарадзіўся ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў

сялянскай сям’і. Рана застаўся без бацькоў. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах.
У 1978 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Слайд 4
У 1978 – 1982 гг. працаваў карэспандэнтам Брэсцкай абласной газеты «Заря», рэдактарам Брэсцкай

абласной студыі тэлебачання. У 1982 –1990 гг. – супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». У 1990 –2010 рэдактар часопіса «Дзеці і мы». Адначасова ў 1997 – 2003 гадах – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».
Слайд 5 Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы

для дарослых «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), «Шчыраю ноччу» (2009). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).
Слайд 6Першая кніга прозы «Стронга» (1984)

Слайд 7Кніга прозы «Вочы начніцы» (1989)

Слайд 8Кніга прозы «Прыручэнне птушкі» (1989)

Слайд 9Кніга прозы «Шчыраю ноччу» (2009)

Слайд 10 Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык . У 1995 годзе выпусціў

кнігу артыкулаў і эсэ пра дзеячаў беларускай культуры «Белыя рысы на чорным полі». У кнізе гаворыцца пра пісьменнікаў – З. Верас, М. Гарэцкага, Я. Брыля, У. Караткевіча і многіх іншых , пра тых, хто з’яўляецца яскравым прыкладам станаўлення беларускай духоўнасці і культуры.
Слайд 11Кніга артыкулаў і эсэ пра дзеячаў беларускай культуры «Белыя рысы на чорным

полі» (1995)
Слайд 12 Вядомы як таленавіты дзіцячы пісьменнік. Актыўна далучае дзяцей да фальклорных скарбаў. Выдаў

кнігу казак «Сонейка, свяці!» (1988), з майстэрствам пераказаў для дзяцей беларускія паданні і легенды ў кнізе «Заклятыя скарбы» (1992).
Слайд 13Зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988)

Слайд 14Зборнік беларускіх легенд і паданняў «Заклятыя скарбы» (1992)

Слайд 15 Літаратурная аповесць-казка «Янка і Ружа» (1993) заснавана на народных матывах і раскрывае

сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы. Янка здзяйсняе адметны па сіле гераізму подзвіг, вырашальны для будучыні народа, перамагае цёмныя сілы пры дапамозе жытняга каласка.
Слайд 16Аповесць-казка «Янка і Ружа» (1993)

Слайд 17 Народныя легенды, паданні, загадкі, лічылкі, скорагаворкі, забаўлянкі, дзіцячыя гульні ўдала ўключаны ў

сюжет твораў, прысвечаных роднай прыродзе: кнігі «Ці вернецца князь Кук?» (1993), «У царстве Вадзяніка» (1995), «Дзівосны карабель» (1995), «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» (1997).
Слайд 18Кніга пра птушак «Ці вернецца князь Кук ?» (1993)

Слайд 19Кніга апавяданняў «У царстве Вадзяніка» (1995)

Слайд 20Кніга апавяданняў пра птушак і жывёл «Дзівосны карабель» (1995)

Слайд 21Зборнік апавяданняў «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» (1997)

Слайд 22 Пісьменніка хвалююць праблемы экалогіі. Ён з’яўляецца заснавальнікам беларускага дзіцячага экалагічнага часопіса «Лесавік»,

які выдаваўся з 1995 года.
Слайд 23 Важнае месца ў творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка займае тэма гісторыі роднай зямлі. Менавіта

гэты пісьменнік упершыню пераказаў для дзяцей славуты помнік пачатку XII стагоддзя «Аповесць мінулых гадоў» у 1995 годзе. З цікавасцю юныя чытачы сустрэлі «Аповесць пра князёўну Рагнеду» (1995) і «Аповесць пра Усяслава Чарадзея» (1996).
Слайд 24Старонкі летапісу «Аповесць мінулых гадоў» у пераказе У. Ягоўдзіка (1999)

Слайд 25Кніга «Аповесць пра князёўну Рагнеду» (1995)

Слайд 26 У 1999 годзе з’явілася кніга «Бабуліна варта». У кнізе расказваецца пра кветкі,

ягады і грыбы, што растуць на Беларусі, а таксама пра птушак, жывёл і вадзяную жыўнасць, якія сустракаюцца на нашай зямлі. Завяршаюць кнігу чатыры аповесці-казкі, паводле якіх у розныя гады былі пастаўлены спектаклі на радыё і тэлебачанні, а таксама ў многіх тэатрах рэспублікі і за яе межамі.
Слайд 27Зборнік прозы для дзяцей «Бабуліна варта» (1999)

Слайд 28 У 1999 годзе з’явілася кніга «Сем цудаў Беларусі», прысвечаная гістарычнай і культурнай

спадчыне Беларусі. Яна распачала аднаіменную серыю літаратурна-мастацкіх выданняў, ў якую таксама ўвайшла кніга «На далонях вечнасці» (2010), напісаная ў сааўтарстве з Анатолем Бутэвічам, і яшчэ 6 кніг А. Бутэвіча («У гасцях у вечнасці» (2001), «Званы Нямігі» (2002), «За наміткай гісторыі» (2003), «Адвечны покліч Радзімы» (2004), «Славутыя родам сваім» (2006) і «Перунова племені дзеці» (2008)).
Слайд 29 У кнізе «Сем цудаў Беларусі» Уладзімір Ягоўдзік у займальнай і даступнай для

дзяцей форме распавядае пра Белавежскую пушчу, крыж-святыню Еўфрасінні Полацкай, «Біблію» Францыска Скарыны, Сынкавіцкую царкву-крэпасць пад Слонімам, Статут Вялікага княства Літоўскага, Слуцкія паясы і Нясвіжскі палац.
Слайд 30Гістарычная кніга «Сем цудаў Беларусі» (1999)

Слайд 31Гістарычная кніга «На далонях вечнасці» (2010)

Слайд 32 Для зборніка казак «Царэўна ў зачараваным царстве» (2000) пісьменнік пераказаў па свайму

разуменню і сіле ў больш зразумелай форме 15 твораў з выдання казак рускага фалькларыста Афанасьева, таму што за паўтара стагоддзя з часу іх публікацыі многія словы ўстарэлі і патрабавалі тлумачэнняў.
Слайд 33Беларускія народныя казкі са збору А.М. Афанасьева «Царэўна ў падземным царстве» (2000)

Слайд 34 Тэме гістарычнага мінулага нашай Радзімы прысвечана таксама кніга «Менеск і яго браты»

(2004). У кнігах «Рэха турынага рога» (2002) і «Звярынец апошняга ледавіка» (2003) сумяшчаюцца гістарычная і экалагічная тэмы – яны прысвечаны апісанню тых птушак і жывёл, якія нажаль зніклі, але ў мінулым насялялі прыродныя абшары Беларусі.
Слайд 35Кніга гістарычных апавяданняў «Менеск і яго браты» (2004)

Слайд 36Кніга апавяданняў «Рэха турынага рога» (2002)

Слайд 37Кніга апавяданняў «Звярынец апошняга ледавіка» (2003)

Слайд 38 Вельмі плённым для Уладзіміра Ягоўдзіка быў 2005 год. З друку выходзіць яго

двухтомнік «Выбранае» у афармленні мастака Юрася Алісевіча. У двухтомнік увайшлі 7 тонкіх кніжак для дзяцей, якія раней выйшлі асобнымі выданнямі. Сярод іх «Птушыная дарога», «Нацыянальныя паркі Беларусі», «Менеск і яго браты», «Сонечныя пялёсткі» і іншыя. На міжнародным конкурсе ў Браціславе двухтомнік атрымаў ганаровую ўзнагароду ў намінацыі «Самае лепшае выдавецтва» за змест і цікава прадстаўлены матэрыял.
Слайд 39Кніга «Выбранае» у 2 тамах (2005)

Слайд 40Кніга «Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі» (2004)

Слайд 41 У 2007 годзе выйшла кніга «Горсть ягод» з перакладамі на рускую мову

лепшых апавяданняў аб прыродзе Уладзіміра Ягоўдзіка. Апавяданні пераклаў Ул. Машкоў.
Слайд 42 У 2008 годзе была заснавана серыя «Скарбы Радзімы», адрасаваная дзецям, падлеткам, а

таксама дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды. Кнігі серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў. Гэтыя кнігі – своеасаблівая і вельмі цікавая энцыклапедыя для дзяцей і іх бацькоў.
Слайд 43У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
асаблівасці

розных пор года на Беларусі,
Слайд 44У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
рэкі

і азёры Беларусі,
Слайд 45У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
нацыянальныя

паркі Беларусі,
Слайд 46У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
птушак

Беларусі,
Слайд 47У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
жывёл

Беларусі,
Слайд 48У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
матылькоў

Беларусі,
Слайд 49У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
ягады,

якія можна знайсці ў лясах Беларусі,
Слайд 50У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
вядомыя

валуны Беларусі – сляды ледавіка,
Слайд 51У серыі «Скарбы Радзімы» кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра:
крыніцы

з гаючай вадой на тэрыторыі Беларусі,
Слайд 52 Уладзімір Ягоўдзік таксама выступае і як драматург. Ён напісаў для дзяцей п’есы,

што ставіліся ў тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні. У 2011 годзе выйшла кніга п’ес-казак для дзяцей «Спеўны кірмаш».
Слайд 53Кніга п’ес-казак для дзяцей «Спеўны кірмаш» (2011)

Слайд 54У 2012 годзе выйшла кніга пісьменніка «Сіні калодзеж», у якую ўвайшлі 100

беларускіх легенд і паданняў у пераказе аўтара.
Слайд 55У 2013 годзе выйшла яшчэ адна кніга аб прыродзе «Год-карагод»,

Слайд 56а потым – кніга апавяданняў і мініяцюр «Лясныя таямніцы», прысвечаная рэкам, азёрам

і крыніцам,
Слайд 57і яшчэ адна кніга казак –
«Медзяны дзядок».

Слайд 58 У кнігу «Медзяны дзядок» (2013) увайшлі аповесць-казка «Янка і Ружа», а таксама

беларускія народныя казкі і казкі народаў свету, перакладзеныя аўтарам на беларускую мову.
Слайд 59Вельмі карыснай для школьнікаў атрымалася кніга «Шлях Рагвалода» (2013), прысвечаная беларускай гісторыі.

Слайд 60 Здзівіў літаратар выданнем «Быў знак на небе» (2015) – кнігай аб прыродзе

Беларусі ў з’явах і падзеях. У кнізе аўтар сабраў самыя цікавыя звесткі пра беларускую прыроду за тысячу гадоў, занатаваныя ў летапісах і на старонках друкаваных выданняў.
Слайд 61Кніга аб прыродзе
«Быў знак на небе» (2015)

Слайд 62 У 2016 годзе з’явілася невялічкая кніжка «Прыродны азбукоўнік». На старонках гэтай кнігі

маленькія чытачы адкрыюць для сябе ўсе літары беларускага алфавіта, пазнаёмяцца з жывёламі і раслінамі, адгадаюць цікавыя загадкі.
Слайд 63Кніга «Прыродны азбукоўнік» (2016)

Слайд 64 У 2018 годзе выйшла кніга «Кветкі дзівасілу». У кнігу ўвайшлі творы пра

прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы («Сонечныя пялёсткі», «Ці вернецца князь Кук?», «Крылатая дружына»). Таксама аўтар знаёміць юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі («Ветразі гарадзішча»).