Мацяш Ніна іосіфаўна

Содержание

Слайд 2

Ніна Іосіфаўна нарадзілася 20 верасня 1943 года ў сялянскай сям'і ў в.Нівы

Ніна Іосіфаўна нарадзілася 20 верасня 1943 года ў сялянскай сям'і ў в.Нівы
Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960г.), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Ніна Мацяш са старэйшай сястрой Любай

Слайд 3

Да мастацкага слова Ніна Мацяш звярнулася ў студэнцкія гады. Спачатку гэта былі

Да мастацкага слова Ніна Мацяш звярнулася ў студэнцкія гады. Спачатку гэта былі
асобныя вершы, прысвечаныя прыродзе роднага краю, людзям, сваякам, новаму гораду Белаазёрску. Першы верш маладой паэтэсы з’явіўся ў друку ў газеце “Маяк Коммунизма» і ў газеце “Во славу Родины».

Зборнікі вершаў паэткі

Слайд 4

Паэзія Н.Мацяш здзіўляе і вабіць таямнічасцю, філасафічнасцю, мудрасцю, неабсяжнасцю новага сэнсу, пачуцця.

Паэзія Н.Мацяш здзіўляе і вабіць таямнічасцю, філасафічнасцю, мудрасцю, неабсяжнасцю новага сэнсу, пачуцця.
Творы ўдала сумяшчаюць філасофскую разважлівасць, дасціпнасць, аптымізм, што перакрываюць адчуванне болі і смутку.

I прыйдзе ноч, і ноч міне
I прыйдзе ноч, і ноч міне,
I дзень павекі разамкне
I аглядзіцца навакола.
Ці будзе рады й мне?
Ён – грук матораў, шоргат шын,
Ён – самалётны рык вышынь, –
Што для яго пялёстак кволы
Ссамотненай душы?
Па бровы ўкутаму ў браню,
Пялёстак той, як парахню,
Бязлітасна пусціць на вецер
Было б так лёгка дню, –
Калі б у непрыманні зла
Душа змагарна не ўрасла
У заўтрае надзей бяссмерцем.

Слайд 5

Сваёй любімай матулі паэтэса прысвяціла славутую “Паэму жніва” (1983), за якую у

Сваёй любімай матулі паэтэса прысвяціла славутую “Паэму жніва” (1983), за якую у
1984 г. атрымала Літаратурную прэмію імя А.Куляшова.

Ніна Мацяш з мамай

Паэтка з бацькамі

“Быць разам выпадае нам так мала...
Забудзь трывогу вечную сваю,
Прыляж, мая натомленая мама,
Як некалі ты мне, табе спяю”…

Слайд 6

Яна актыўна займалася мастацкімі перакладамі з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў.
Вершы паэтэсы

Яна актыўна займалася мастацкімі перакладамі з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў. Вершы
пакладзены на музыку беларускімі каспазітарамі П. Перапёлкіным, М. Марозавым. Аўдыёкасета “Бэзавая завіруха” змяшчае вершы і ў выкананні Н. Мацяш, а таксама песні на яе творы.

Ніна Іосіфаўна займалася перакладам «Маленькага прынца» на беларускую мову!

Вокладка аўдыёкасеты “Бэзавая завіруха”

Слайд 7

“Для яе паэзія была – і лёс, і наканаванне, і выяўленне

“Для яе паэзія была – і лёс, і наканаванне, і выяўленне духу,
духу, сакральная трансфармацыя. І кожны чалавек, які сустракаўся з Нінай, гэта адчуваў. Духоўную і сяброўскую повязь з ёю мелі Янка Брыль, Уладзімер Калеснік, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Васілевіч, Алесь Разанаў. Ніна Мацяш умела мысліць сэнсамі, ісцінамі” - Ала Сямёнава.

На пісьменніцкім з’ездзе. Справа налева: Ларыса Геніюш, Ніна Мацяш, Валянціна Коўтун. У другім радзе: Уладзімір Караткевіч, Данута Бічэль. Мінск, 1981 г.

Анатоль Вярцінскі і Ніна Мацяш. У другім радзе Сяргей Грахоўскі і Васіль Вітка

Слайд 8

МАЕ ЛЮБІМЫЯ ВЕРШЫ ПАЭТКІ:

МАЕ ЛЮБІМЫЯ ВЕРШЫ ПАЭТКІ:

Слайд 9

На відэа-Верш «Сябрыне»

На відэа-Верш «Сябрыне»

Слайд 10

Буся
На крыжы твайго цела
вяртаюцца з выраю
траваквецце і птаства,
матылі і грамы.
Убачыць цябе

Буся На крыжы твайго цела вяртаюцца з выраю траваквецце і птаства, матылі
ў палёце –
атрымаць блаславенне,
убачыць на доле –
уварціцца перасцярогі.
“Буся! Буся!” –
гукаюць услед табе дзеці,
а ты ляціш у гняздо сваё,
вятрам і небу адкрытае,
і засяроджана молішся
за іх
доўга-доўга.
Бусько, буся,
чорна-чырвана-белы
герогліф жыцця,
пацалунак прыроды,
якога баяцца
балотныя жабы і гады.
Пацалунак вясны
ззімелым
Палессю і мне.
Имя файла: Мацяш-Ніна-іосіфаўна.pptx
Количество просмотров: 59
Количество скачиваний: 0