Слайд 2 Тапонімы – назвы розных геаграфічных аб’ектаў: кантынентаў, краін, населеных пунктаў, рэк

і азёр, палёў і сенажацяў, лясоў і балот.
Літаратурная анамастыка вывучае онімы розных тыпаў з пункту погляду выкарыстання іх у літаратурных творах і фальклоры.
Слайд 3
Літаратурная анамастыка - гэта асобны перспектыўны напрамак лінгвістыкі, сфера ўзаемадзеяння

мовазнаўства і літаратуразнаўства ў аспекце сувязей з іншымі роднаснымі навуковымі дысцыплінамі.
Слайд 4Аб’ект даследавання - тапонімы ў вершах і паэмах Аркадзя Куляшова
Прадмет даследавання:

тапонімы ў творах А. Куляшова з пункту погляду:
іх класіфікацыі
асаблівасцей іх функцыянавання ў тэксце
іх ролі ў фарміраванні светапоглядных і мастацкіх ідэалаў паэта
этымалогіі
Слайд 5Мэты даследавання:
Зрабіць семантычны і літаратуразнаўчы аналіз тапонімаў у паэтычных творах Аркадзя

Куляшова.
Слайд 6Задачы даследавання:
асвятліць некаторыя пытанні тэарэтычнай анамастыкі
выявіць тапонімы ў вершах і

паэмах А. Куляшова
зрабіць класіфікацыю тапонімаў, што сустракаюцца ў паэтычных творах паэта
прааналізаваць ролю тапонімаў у арганізацыі паэтычных тэкстаў А. Куляшова, звязаных з “малой Радзімай”, у фарміраванні светапоглядных і мастацкіх ідэалаў паэта
высветліць этымалогію гэтых тапонімаў
Слайд 7Метады даследавання:
апісальны
метад аналізу крытычнай літаратуры
метад аналізу і сінтэзу паэтычнага твора

Слайд 8 Вынікі нашага даследавання могуць быць выкарыстаны як на ўроках беларускай мовы

і літара-туры, так і ў пазакласнай працы, стаць крыніцай для складання анамастычных слоўнікаў.
Слайд 9 У першай главе даследавання
асвятляюцца тэарэтычныя пытанні
тапанімікі як

навукі:
даюцца паняцці оніма і апелятыва
разглядаюцца асноўныя віды тапонімаў
прыводзяцца звесткі з гісторыі тапанімікі
Слайд 10Макратапонімы: Еўропа, Азія, Захад, Усход
Харонімы: Палессе, Данбас, Беларусь, Украіна, Турэччына, Брытанія
Айконімы: Мінск,

Масква, Брэст, Орша, Берлін, Вільня, Прага,Сант’яга
Гідронімы: Бесядзь, Сож, Ніл, Сена
Мікратапонімы: бор Цыкуны, лес Галыншчына, Варшаўскі шлях
Камонімы: вёска Броды, сяло Гарадня, станцыя Камунары
Урбанонімы: вуліца Новамаскоўская, Красная плошча
Слайд 11 Вобразы бору, лесу, шляху, вобразы рэк па-філасофску асэнсоўваюцца аўтарам, падаюцца ў

развіцці, праходзяць праз усю творчасць мастака слова, становячыся поліфанічнымі, складанымі, але разам з тым і больш пачуццёвымі, сентыментальнымі.
Зварот аўтара да вобразаў “малой Радзімы” абумоўлены імкненнем ўсведам-лення свайго месца ў жыцці, неабходнасцю вяртання да шляхоў, лясоў і рачулак маленства як крыніц натхнення, адухаўлёных істот, якім ён давярае свае думкі і пачуцці.
Слайд 12Рака Днепр (Дняпро)
Першая частка назвы Днепр (Дан-, Дн-) ідэнтычная гідроніму Дон

і маецца таксама ў складзе гідронімаў Днестр і Дунай (Дне-стр), (Дун-ай).
Ад. ст. -іран.*danu – ‘вада’,’рака’ + *apr – ‘водная глыбіня’.
Слайд 13Бесядзь
Слав. бяседа ‘збор гасцей з пачастункам’, бяседка, бяседзішча ‘месца або пакой,

куды збіраюцца людзі’
Балт. bestinis, beste ‘рака’, ‘балота’
Фіна-ўг. ба-/бе-/би-/бес- ‘вада, рака, балота’, -сет- ‘ручай, лясны ручай, маленькая рэчка’.
Слайд 14Віхра
Слав. вех ‘расліна’, віхор ‘моцны вецер’, віхравіна – ‘глыбокае месца на

рацэ, вір’.
Фіна-ўг. -ра, -ла ,-ва ‘вада’; віс ‘пратока’, віз-, візс-, візар- ‘водны паток’
Слайд 15Сож
Ад слав. сежа ў значэнні ‘дождж’ і сожжь – ‘спаленае месца пад

ворыва’
Ад фіна-ўг. сос- /сош- у значэнні ‘ручай’, ‘ручай на балоце’, ‘невялікая рака’.
Слайд 16Проня
Славянская назва: Пропань - ‘прарыў’, ‘праём’, ‘глыбокае месца, бяздонная прорва’.
