- Главная
- Литература
- Васіль Вітка да 105 - годдзя з дня нараджэння
Содержание
- 2. Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў прыгожага пісьменства Беларусі. Гэтаму паспрыяла рознабаковая
- 3. Біяграфічныя звесткі Жыццёвы шлях пачаўся ў слуцкай вёсцы Еўлічы, дзе ў сялянскай сям’і 16 мая 1911
- 4. Біяграфічныя звесткі Пасля заканчэння ў 1928 годзе Слуцкай прафесійна-тэхнічнай школы працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце,
- 5. Біяграфічныя звесткі Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З дня ўтварэння часопіса
- 6. Біяграфічныя звесткі З 1996 года Васіля Віткі няма разам з намі. Але ёсць яго творы, ёсць
- 7. Тытулы, узнагароды і прэміі Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года. Узнагароджаны: двума Ордэнамі Працоўнага Чырвонага
- 8. Імя Васіля Віткі ўнесена ў спіс лепшых казачнікаў свету. «Няма большай асалоды, як пісаць для дзяцей»,
- 9. Васіль Вітка Урокі роднага слова Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і ўладальнік Ганаровага
- 10. Васіль Вітка «Дом, дзе жывуць словы» Асаблівасць кнігі такая, што дайсці да дзяцей яна можа толькі
- 11. Васіль Вітка «Чытанка-маляванка» Кніга адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ладачкі-ладкі, лічылкі, загадкі, байкі, самагудкі,
- 12. Васіль Вітка «Госці» Кніга адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту. Праз вершаванае слова ў госці да дзяцей
- 13. Васіль Вітка «Сонечны чараўнік» Васіль Вітка класік беларускай дзіцячай літаратуры. Яго вершы і апавяданні і сёння
- 14. Васіль Вітка «Вавёрачына гора» Хто зрабіў малаточак? З чаго? На чым і як прывезлі яго хворай?
- 15. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Чытальнік: Жыў на свеце дзед Васіль,
- 16. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Вядучы 2 Усе ў нас, нават
- 17. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Вася Вясёлкін: Прывітанне, шаноўныя сябры, любіцелі
- 18. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Ну, колькі нарвалі і колькі з’елі?
- 19. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Вася Вясёлкін Вось бачыце, як можна
- 20. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Колькі? Адказвайце поўнасцю словамі. Сто сорак
- 21. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Вася Вясёлкін Наступны урок – урок
- 22. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Вася Вясёлкін А зараз пагуляем у
- 23. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Повен хлявец Белых авец. Добра жывецца,
- 24. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі А пра якіх братоў гаворыцца ў
- 25. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі Вася Вясёлкін А цяпер ідзём шукаць
- 26. ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі 5. Хто быў дырэктарам Птушынай пачатковай
- 28. Скачать презентацию
Слайд 2
Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў прыгожага пісьменства
Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў прыгожага пісьменства
«Ён нарадзіўся пад знакам паэзіі».
Вера Палтара
літаратурны крытык
Слайд 3Біяграфічныя звесткі
Жыццёвы шлях пачаўся ў слуцкай вёсцы Еўлічы, дзе ў сялянскай сям’і
Біяграфічныя звесткі
Жыццёвы шлях пачаўся ў слуцкай вёсцы Еўлічы, дзе ў сялянскай сям’і
Слайд 4Біяграфічныя звесткі
Пасля заканчэння ў 1928 годзе Слуцкай прафесійна-тэхнічнай школы працаваў слесарам на
Біяграфічныя звесткі
Пасля заканчэння ў 1928 годзе Слуцкай прафесійна-тэхнічнай школы працаваў слесарам на
Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны – у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 года – у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, рэдактар масавых выданняў для акупіраваных раёнаў.
Слайд 5Біяграфічныя звесткі
Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З
Біяграфічныя звесткі
Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З
Слайд 6Біяграфічныя звесткі
З 1996 года Васіля Віткі няма разам з намі. Але ёсць
Біяграфічныя звесткі
З 1996 года Васіля Віткі няма разам з намі. Але ёсць
Слайд 7Тытулы, узнагароды і прэміі
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года.
Узнагароджаны: двума
Тытулы, узнагароды і прэміі
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943 года.
Узнагароджаны: двума
Заслужаны дзеяч культуры БССР.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР.
Міжнародны Ганаровы дыплом імя Андэрсана з унясеннем у Ганаровы спіс.
Слайд 8 Імя Васіля Віткі ўнесена ў спіс лепшых казачнікаў свету. «Няма большай асалоды,
Імя Васіля Віткі ўнесена ў спіс лепшых казачнікаў свету. «Няма большай асалоды,
Слайд 9Васіль Вітка
Урокі роднага слова
Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Васіль Вітка
Урокі роднага слова
Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Слайд 10Васіль Вітка
«Дом, дзе жывуць словы»
Асаблівасць кнігі такая, што дайсці да дзяцей яна
Васіль Вітка
«Дом, дзе жывуць словы»
Асаблівасць кнігі такая, што дайсці да дзяцей яна
«Дом, дзе жывуць словы» - гэта слоўнік у вершаванай форме, складзены з багацяў народнай творчасці. Авалодаць мовай, дасканаласцю слова можна толькі, калі яно гучыць у дзіцяці на слыху, як музыка, вабіць і дзівіць чарадзействам усей сваей сілы і хараства.
Ці ёсць яна, дзіцячая мова? - пытаецца паэт. І адказвае: ёсць, адначасова шкадуючы, што гэтай моваю мала цікавяцца дарослыя.
Слайд 11Васіль Вітка
«Чытанка-маляванка»
Кніга адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Ладачкі-ладкі, лічылкі,
Васіль Вітка
«Чытанка-маляванка»
Кніга адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Ладачкі-ладкі, лічылкі,
Слайд 12Васіль Вітка
«Госці»
Кніга адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.
Праз вершаванае слова ў госці
Васіль Вітка
«Госці»
Кніга адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.
Праз вершаванае слова ў госці
Слайд 13Васіль Вітка
«Сонечны чараўнік»
Васіль Вітка класік беларускай дзіцячай літаратуры. Яго вершы
Васіль Вітка
«Сонечны чараўнік»
Васіль Вітка класік беларускай дзіцячай літаратуры. Яго вершы
Творчасць пісьменніка абавязкова выкліча ў маленькага чытача весёлую ўсмешку і дапаможа дарослым адказаць на сотні яго пытанняў.
Слайд 14Васіль Вітка
«Вавёрачына гора»
Хто зрабіў малаточак? З чаго? На чым і як прывезлі
Васіль Вітка
«Вавёрачына гора»
Хто зрабіў малаточак? З чаго? На чым і як прывезлі
Пра ўсё гэта вы даведаецеся, калі прачытаеце казку “Вавёрачына гора”.
Слайд 15
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Чытальнік:
Жыў на свеце дзед
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Чытальнік:
Жыў на свеце дзед
За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі,
Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі,
Бачаць, адно ж – казкі.
Сталі клікаць дзяцей:
-Гэй, сюды ўсе хутчэй!
Вядучы 1.
Добры і мудры дзед дужа патрэбны дзецям. Ён паслухае і параіць, паспагадае і дапаможа, растлумачыць і падкажа. І абароніць, і памірыць, і вясёлы гурт збярэ. Вось і сёння мы сабраліся з вамі на адну з такіх сустрэч.
Вядучы 2
Як добра, калі ў нашых дзяцей такі дзед ёсць, а ў нас, хто ўжо дарослы, – быў ў дзяцінстве.
Але хто ж ён, гэты дзед Васіль, якога ўсе ведаюць у нас і любяць? Чаму з яго кніжкамі так цікава і добра? І колькі ж ён напісаў кніжак?
Вядучы 1
Творчасць Васіля Віткі адметная і шматжанравая. Волей лёсу гэты пісьменнік: паэт, празаік, драматург, перакладчык, казачнік, публіцыст, крытык, сатырык, журналіст, педагог. Карацей і ямчэй сказаць – асоба. А што такое – асоба? Вось як адказвае на пытанне “Хто я?” аўтар:
Узяў мяне одум:
Хто я такі, адкуль родам?
І дазнацца ў мамы мусіў –
Беларус я, з Беларусі.
Слайд 16ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вядучы 2
Усе ў нас,
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вядучы 2
Усе ў нас,
А ў гэтым годзе 16 мая мы адзначае 100 гадоў з дня нараджэння аднаго з выдатнейшых дзіцячых пісьменнікаў нашай краіны Васіля Віткі (Цімоха Васільевіча Крысько).
Вядучы 1
Прыемна, што на нашу сустрэчу завіталі дзядулі і бабулі. Яны былі першымі чытачамі Віткавай “Вясёлкі”. Рады бачыць і вашых матуль і татаў, старэйшых братоў і сясцёр, бо сёння яны з разам з вамі прыгадаюць сваё маленства з “Вясёлкай”. А вы, нашы сённяшнія чытачы, даведаецеся шмат цікавага пра чарадзея мастацкага слова – Васіля Вітку.
Вядучы 2
Калі сабраць разам усе кніжкі Васіля Віткі, то атрымаецца цэлая бібліятэка. Але сапраўдную вядомасць ён набыў у дзіцячай літаратуры як паэт-казачнік. Ён заслужыў прызнанне і любоў дзяцей такімі казкамі як “Буслінае лета”, “Вавёрчына гора”, “Казка пра цара зубра”, “Дударык”, “ППШ”, “Азбука Васі Вясёлкіна” і інш. Усе яны раскрываюць хараство беларускай прыроды і будзяць у дзяцей фантазію і дапытлівасць.
Вядучы 1
Кожны пісьменнік марыць стварыць такога героя, якога б палюбіў чытач. У Васіля Віткі такі герой ёсць. Гэта шчыры, непасрэдны і дапытлівы Вася Вясёлкін. І зараз Вася Вясёлкін пастараецца стаць і вашым добрым сябрам.
Далей мерапрыемства працягвае Вася Вясёлкін
Слайд 17ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін:
Прывітанне, шаноўныя сябры,
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін:
Прывітанне, шаноўныя сябры,
А пачнем з урока матэматыкі – вясёлай і хітрай. Вастрыце свае вушы і ўважліва ўслухоўвайцеся, лавіце галоўнае і не блытайцеся ў словах і лічбах.
Вясёлыя задачкі ад Васі Вясёлкіна
Пра панчошкі і рукавічкі
Маша коціку на ножкі
Звязала цёплыя панчошкі,
А малой сястрычцы –
Панчошкі і рукавіцы.
Колькі пар было панчох? І колькі рукавіц? (Тры пары панчох, адна пара рукавіц)
Давайце паспрабуем рашыць такую задачку:
У кожным кутку
У кожным кутку
У хаце па катку.
Кожны сядзіць,
На траіх глядзіць.
Колькі куткоў
І колькі каткоў?
Малайцы! Чатыры каткі, чатыры куткі. Цяпер яшчэ адну, такую ж лёгенькую:
На вярбіне
На вярбіне – тры галіны,
На кожнай галіне – тры апельсіны.
Колькі нарвеш –
Усе і паеш.
Слайд 18ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Ну, колькі нарвалі і
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Ну, колькі нарвалі і
Ага! Цяпер вы ўбачылі, што на ўроку вясёлай матэматыкі могуць быць і хітрыя задачкі. Ну што ж, давайце – вастрыце вушы:
Каза-дзераза
За тры вазы дзеразы
Купіў тата тры вазы.
А ці кожнаму вядома –
Па чым козы йшлі дадому?
(Па дарозе, па зямлі)
Давайце цяпер рашым задачку, якая называецца “Пяты”. Слухайце ўважліва.
Пяты
Чатыры салдаты
Лічылі пяты.
Далучыўся пяты:
-Залічыце мае пяты.
Падышло двадцаць
І яшчэ пятнадцаць,
Пяць сказалі: – Братцы,
Трэба разабрацца:
Сорак пят
І сорак пят –
Колькі ж нас –
Усіх салдат?
(Сорак салдат)
Слайд 19ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
Вось бачыце, як
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
Вось бачыце, як
Сорак пят і сорак пят – колькі ж нас усіх салдат? Сорак. Так мы рашылі задачку пра пяты. Цяжкая задачка, але разабраліся. Добра, што не прыйшлося нам усім разувацца і лічыць пяты.
Ну, калі з такой цяжкай задачкай разабраліся, дык усе астатнія пойдуць лягчэй.
Ці бачыў хто з вас сароку? Дзе? Якая яна? Чорная, з белымі бакамі. Сарока-белабока. А хто чуў, як спявае яна? Яна не спявае? А які ў яе голас? Ну, а цяпер вам задача пра сарок:
Колькі сарок?
У нядзелю на урокі
Прыляцелі ўсе сарокі,
Бо не ведалі яны,
Што ў нядзелю выхадны.
У панядзелак на ўрок
Прыйшло сорак сарок.
А ў аўторак за буквар
Яшчэ села двадцаць пар.
Шэсцьдзесят сарачанят
Пагуляць зайшлі ў дзетсад.
Калі ў школу на заняткі
Вернуцца сарачаняткі
І пасядуць за урок –
Колькі будзе усіх сарок?
(Сто сорак сарок)
Слайд 20ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Колькі? Адказвайце поўнасцю словамі.
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Колькі? Адказвайце поўнасцю словамі.
У старога вераб’я
У старога вераб’я
Грашавітая сям’я:
У кожнага верабейкі
Па чатыры капейкі.
Зляцеліся вераб’і –
Налічылі два рублі.
У самога вераб’я
Было роўна паўрубля.
Кожнаму верабейку
Даў стары яшчэ капейку.
Колькі ж мае дзяцей
Наш багаты верабей?
(Пяцьдзесят)
Колькі хто налічыў? Так, пяцьдзесят. Нічога сабе сямейка.
Паколькі вы ўжо стаміліся, лягчэйшую задачку я пакінуў на канец урока – задачку пра краўца. Хто гэта – кравец? Што ён робіць? Дык вось: у краўца было сем метраў сукна. Кожны дзень ён адразаў па адным метры. Колькі дзён кравец рэзаў сукно? Сем! Я ведаў, што вы мне гэтак адкажаце, таму прынёс сем метраў сукна (палоску паперы, складзеную ў сем столак) і нажніцы. Хто будзе за краўца – няхай рэжа, а мы будзем лічыць, колькі дзён: адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць! На сёмы дзень ужо не было чаго рэзаць. Так чаму шэсць? А таму што сёмы дзень выхадны. А ў нас з вамі таксама – ПЕРАПЫНАК.
На перапынку дзеці самі знаёмяцца з творамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе”Юбіляр Васіль Вітка”, якая прысвечана творчасці В. Віткі. Звініць званок і Вася Вясёлкін запрашае дзяцей на наступны урок.
Слайд 21ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
Наступны урок –
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
Наступны урок –
Прыводзіцца прынцып правядзення гульні і лічылка
У гульні прымаюць удзел хлопчыкі і дзяўчынкі. Выбіраецца “леў”. Пасля лічылкі “леў” дзеці разбягаюцца і “леў” павінен каго-небудзь злавіць. Каго злавіў адводзіць у
“клетку”, дзе злоўленыя павінны знаходзіцца да канца гульні.
Гульня працягваецца да таго часу, пакуль “леў” не пераловіць усіх.
Леў
Здароў, Лёва,
Давай лапку.
Ты гатовы ісці з бабкай?
Малы Лёва хмурыць бровы,
Малы Лёва вострыць вочы,
Малы Лёва зубы точыць,
Раскрывае Лёва рот –
Р-ра-туй-ся, народ!
Раве Лёва:
– Я здар-о-вы,
Толькі я цяпер не Лёва,
Я галодны, страшны леў –
З самай раніцы не еў.
Слайд 22ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
А зараз пагуляем
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
А зараз пагуляем
Часта кажуць, што нібыта галоўны прынцып беларускай граматы – як гаворыцца, так і пішацца. Выходзіць, самая лёгкая ў свеце наша мова? Як сказаў, так і напішы. Як напісаў, так і прачытай. Паспрабуем і мы з вамі справіцца з такім заданнем.
Заданне ад Васі Вясёлкіна
Вася Вясёлкін раздае дзецям лісткі, дзе напісаны словы, пачутыя на слых, і мабыць вымаўленне няправільна. Дзеці павінны справіць памылкі: хвігура, фуліган, фамут, хлот, целевізар, целефон, цеатр, целеграма, цемпература, ліцература і г.д.
Звініць званок на ПЕРАПЫНАК.
Дзеці працягваюць знаёміцца з кнігамі з кніжнай выставы. Вася Вясёлкін запрашае на наступны урок – урок кемлівасці.
Вася Вясёлкін
Словам, як чарадзейным ключыкам, мы адкрываем самыя складаныя загадкі невядомага, словам мы адкрываем прыгажосць прыроды і прыгажосць душы чалавека, словам мы адкрываем і хараство самога слова. Ёсць словы розныя: радасныя, сумныя, вясёлыя. А ёсць словы хітрыя, вельмі хітрыя. У загадках усе словы хітрыя. І каб разгадаць іх сэнс, трэба думаць і нават бывае трэба паварушыць мазгамі і пафантазіраваць, каб уцяміць, што яны значаць.Словы вучаць нас кемлівасці, здагадлівасці. Словы вучаць нас думаць вобразамі, цэлымі карцінамі. Вучаць, памагаюць думаць вобразамі нас загадкі. Адкажыце: хто не любіць загадак? Усе любяць. Ну, так вось вам і загадка:
Малы Малышак
Зваліўся з вышак,
Не так пабіўся,
Як шапачкі забыўся.
(Арэх)
Слайд 23ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Повен хлявец
Белых авец.
Добра жывецца,
Лёгка
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Повен хлявец
Белых авец.
Добра жывецца,
Лёгка
Дружнаму статку.
Хто засмяецца –
Скажу вам адгадку.
(Зубы)
Усе засмяяліся – усе здагадаліся. А такую загадку хто адгадае:
На палачцы – галачка,
Халодная качалачка,
Аб губачкі трэцца,
Просіцца пагрэцца.
Ты яе паліжы
І на вушка мне скажы –
Як яна завецца?
(Марожанае)
Кожны хто падняў руку, дае адказ Васі Вясёлкіну па сакрэту, толькі на вушка. Цікава, ці ўсе адгадалі загадку.
Вася Вясёлкін
Яшчэ адну смачную загадку вам загадаю:
Круглы, як сонца,
Шыпіць пад ім донца.
Падрумяніцца бачок –
Скоціцца на рушнічок.
(Блінец)
А хто з вас адкажа, пра якую бабулю гаворыцца ў гэтай загадцы:
Хоць бабуля злая –
Нікога не чапае.
Але кожнаму дасць здачы:
Хто пакрыўдзіць – сам заплача.
(Цыбуля)
Слайд 24ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
А пра якіх братоў
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
А пра якіх братоў
(Чытае вучань)
Пабывалі на ўсім свеце,
Вандравалі на ракеце,
Удваіх браты не раз
Бачылі Венеру, Марс,
А сустрэцца не могуць,
Хоць жывуць цераз дарогу.
(Вочы)
А пра брата і сястру?
(Чытае вучань)
Брат сястру пабачыць рад,
Але строгі ў іх расклад:
Прачынаецца сястра –
Брату спаць ісці пара.
(Сонца і Месяц)
Не спяшайцеся з адказам. Калі адгадалі ўсе правільна – адкажыце разам, усім класам.
Званок на ПЕРАПЫНАК.. Вася Вясёлкін папярэджвае, што наступны урок – урок беларускай казкі. Каб адказаць правільна на падрыхтаваныя ім пытанні, дзеці знаёмяцца з казкамі Васіля Віткі, прадстаўленымі на кніжнай выставе.
Слайд 25ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
А цяпер ідзём
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
Вася Вясёлкін
А цяпер ідзём
Вася Вясёлкін праводзіць віктарыну па казках В. Віткі
1. Якія казкі Васля Віткі вы ведаеце?
(Вавёрчына гора”, “казка пра цара зубра”, “Хатка на калёсах”, “Дудары”, “Буслінае лета”)
2. З якой казкі гэтыя словы?
Я сваё праславіў царства.
Шмат я выхадзіў бароў,
Горкіх папагрыз асінак
І таму сярод звяроў
Самы дужы стаў асілак.
(“Казка пра цара Зубра”)
3. Пра якога героя В. Віткі гэтыя вершаваныя радкі і з якой казкі?
Строга па гадзінніку
Жыў у ціхім доме
У густым асінніку
Добры наш знаёмы.
Ён трымаўся: распарадку
Раніцай рабіў зарадку,
На прагулку ўдзень хадзіў.
Вывесіў сабе расклад
На ўсю сценку, як плакат,
Калі хмарыла на дождж
Не хадзіў без галош,
Ад сонца ў спёку ён
Браў з сабою парасон.
(Артыст Зай, «Казка пра цара Зубра»)
4. Ці ведаеце вы, што такое ППШ?
(Птушыная пачатковая школа)
Слайд 26
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
5. Хто быў дырэктарам
ЧАТЫРЫ ЎРОКІ РОДНАГА СЛОВА
Літаратурнае падарожжа па творах Васіля Віткі
5. Хто быў дырэктарам
(Дырэктар – пятух,
вучні – качкі, гусі, індык)
6. У якой казцы і хто з герояў гаворыць:
Сыночак,
Ты прывёз бы мне малаточак.
Не трудзіла б я зубкі,
Не верадзіла,
Малатком бы шкарлупкі біла.
(Вавёрачка-мама з казкі
“Вавёрчына гора”)
Вядучы 1
Вось і закончыўся наш апошні на сёння ўрок. Праз вусную народную творчасць, праз матчыны песні і казкі, праз мастацкю літаратуру адкрываў Васіль Вітка духоўныя скарбы сваіх папярэднікаў – людзей розных пакаленняў. І сам пакінуў нашчадкам багатую творчую спадчыну. Ушанаваны за гэта Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і міжнародным дыпломам імя Ханса Крысціяна Андэрсена, занесены ў ганаровы спіс лепшых казачнікаў свету.
Кнігі Васіля Віткі, дарагія дзеці, гэта вашы сапраўдныя ўрокі жыцця і роднага слова!
Вывучайце, любіце і цаніце нашу беларускую мову!