Слайд 2Жарэс Алфёраў,сусветна вядомы вучоны, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, наш зямляк

Слайд 3Жарэс Алфёраў з’явіўся на свет у Беларусі, у 1930 годзе. Яго бацька

меў ваеннае мінулае, і сям’я пастаянна пераязджала. Да вайны хлопчык паспеў пажыць у розных гарадах Расіі.
Пасля Перамогі была вырашана вярнуцца ў сталіцу Беларусі горад Мінск, які быў амаль поўнасцю разбураны.
Слайд 4Алфёрава збярог лёс.
Першае пасляваеннае навагодняе свята ў Мінску запала у памяць страшнай

трагедыяй. 3 студзеня 1946 года больш шасцісот лепшых школьнікаў беларускай сталіцы сабраліся на баль у адным з уцалеўшых будынкаў на плошчы Свабоды. За гадзіну да поўначы ў будынку ўспыхнуў пажар. Ля выхада з залі, дзе танцавала моладзь і стаялі святочныя сталы, зрабілася даўка, вучні выскоквалі праз вокны. Па афіцыйных звестках, у тую ноч загінула больш сотні чалавек, па неафіцыйных – нашмат больш.
Слайд 5Дом у Траецкім прадмесці, у якім пасля вайны жыла сям’я Алфёравых

Слайд 6Радзіма ўсё роўна кліча
Будучы Нобелеўскі лаўреат нарадзіўся ў Вицебску, вучыўся ў 42-й

мінскай школе. Свой першы дэтэктарны прыёмнік сабраў у Мінску, у дзесяцігадовым узросце. Пад кіраўніцтвам таленавітага настаўніка фізікі Якава Мельцерзона зрабіў свой выбар на карысць фізікі, па законах якой стварыў мноства навукаёмкіх вырабаў электронікі і оптаэлектронікі.
В 1995 годзе прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Леанід Сушчэня даслаў Жарэсу Алфёраву ліст с просьбай даць згоду балатавацца ў замежныя члены НАН Беларусі.
– І я не раздумывая згадзіўся балатавацца ў замежныя члены Акадэміі навук маёй роднай Беларусі, – успамінае Жарэс Іванавіч у адным з інтэрв’ю.
Слайд 7 Наш зямляк прызнаны ў Германіі і Вялікабрытаніі, Італіі і ЗША, Фінляндыі,

Польшчы, Кітаі, Сінгапуры, Венесуэле… Яго імя носіць астэроід і алмаз-самародак. Ён ганаровы доктар дзясяткаў універсітэтаў, у тым ліку беларускіх – БДУ, БНТУ, БДУІР, акадэмік акадэмій навук розных краін, ганаровы грамадзянін некалькіх горадоў…
Слайд 8У плеядзе навуковых зорак
Можна назваць цэлую плеяду вучоных, якія дасягнулі неверагодных вынікаў

і славутасці ўжо ў маладыя гады: Галілеа Галілей і Ісаак Ньютон – у 25 гадоў, Альберт Эйнштейн – у 26, Нільс Бор – у 28, Марыя Кюры – у 29, Жарэс Алфёраў – у 30 год