Георгій Васільевіч Марчук

Содержание

Слайд 2

Георгій Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна.
Гэта

Георгій Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна.
самабытнае Палессе са савім спрадвечным укладам жыцця, сваімі легендамі і традыцымі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы №– 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка.

Слайд 3

У 1973 г. Г. Марчук скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага

У 1973 г. Г. Марчук скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага
тэатральна-мастацкага інстытута.
З 1969 г. у Мінску - асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм».
У 1975-1977 гг. - слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве.
З 1980 г. - кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980-1982 гг. - загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм».
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1983 г.

Слайд 4

У друку Г. Марчук пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 г.

У друку Г. Марчук пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 г.
(столінская раённая газета «Навіны Палесся»).
Першая аднаактовая п'еса «Выкраданне Алёны» (1971) адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі.
Аўтар шматлікіх аднаактовых п'ес, сярод якіх «Новыя прыгоды Несцеркі» (пастаўлена ў 1980), «Магіла Чынгісхана» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Дыскатэка» (пастаўлена ў 1981), п'ес-казак «Чаканне сабакі Тэафіла» (пастаўлена ў 1979), «Загадка каралевы Аварыі» (1980), «Ці кормяць ваўка ногі» (1982), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1986).

Творы пісьменніка

Слайд 5

Творы пісьменніка
Г. Марчук напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана

Творы пісьменніка Г. Марчук напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень
Крываручкі» (пастаўлена ў 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (пастаўлена ў 1986), «Альдона, Анета, Анфіса» (пастаўлена ў 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве пастаўлены ў 1990).
Па сцэнарыях пісьменніка пастаўлены тэлефільмы «Вясковы эрудзіт» (1985), «Запрашэнне» (1988). Адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (зняты ў 1990).
Г. Марчук працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986), раманы «Крык на хутары» (1983), «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (1990).

Слайд 6

Творчае крэда
Кожнаму з твораў пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вострыя сюжэты, праўда жыцця,

Творчае крэда Кожнаму з твораў пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вострыя сюжэты, праўда
філасафічнасць.
У сваіх драмах, камедыях і трагедыях ён разглядае вечны канфлікт духоўнага і матэрыяльнага, высмейвае крайнасці чалавечай натуры, уздымае пытанні адказнасці кожнага перад Богам і людзьмі. Стылю Г. Марчука, як драматурга, уласцівыя арыгінальныя сюжэты, бліскучыя дыялогі, гумар і высокае напружанне трагедыйных сітуацый. Застаючыся рэалістам, ён вельмі тонка ўдакладняе свой рэалізм элементамі сімвалізму, рамантызму, іншасказання.
Сярод герояў яго камедый сустракаюцца і такія персанажы, як Грэх, Раб Божы, Чорт, Анёл, Дабрадзейнасць.
Пісьменніку атрымалася ў творах паказаць гісторыю Палесся, Беларусі, яе народа праз прызму ўспрымання гісторыі чалавецтва, убачыць сакраментальную аснову, якая аб'ядноўвае народы планеты.

Слайд 7

Традыцыі і наватарства
Георгій Марчук выступае ў друку і як публіцыст, філосаф з

Традыцыі і наватарства Георгій Марчук выступае ў друку і як публіцыст, філосаф
эсэ аб духоўнасці, аб веры, Богу, душы.
Упершыню ў гісторыі славянскай літаратуры пісьменнік напісаў дзве трагедыі з гісторыі Старажытнай Грэцыі – «Менелай, Алена і Парыс», «Арэст і Кассандра», - у якіх па-свойму арыгінальна апавядае аб Траянскай вайне, аб каханні, вартасці старажытных грэкаў.
Асобныя творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, літоўскую, украінскую, казахскую, балгарскую, румынскую, таджыкскую, фінскую, польскую і македонскую мовы.

Слайд 8

“Родныя вобразы дзяцінства…”
"Падарожнічаем разам з пісьменнікамі" — так назваў сваю прадмову да

“Родныя вобразы дзяцінства…” "Падарожнічаем разам з пісьменнікамі" — так назваў сваю прадмову
кнігі падарожных эсэ і нарысаў "За мостам майго дзяцінства" галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч. Разам сабраны расповеды пісьменнікаў Беларусі пра свае родныя мясціны. Георгій Марчук, Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алесь Марціновіч, Юрась Нераток, Іван Чарота, Мікола Мятліцкі, Леанід Левановіч, Алена Брава, Навум Гальпяровіч, Алесь Гібок-Гібкоўскі, Уладзімір Сцяпан і многія іншыя паэты, празаікі вяртаюцца ў сваё дзяцінства, юнацтва, расказваюць пра бацькоў, родныя паселішчы, першых настаўнікаў. Шчымлівыя, эмацыйна насычаныя мастацка-публіцыстычныя ўспаміны пра далёкае, а для кагосьці нядаўняе ўчора папярэдне друкаваліся ледзьве не штотыдзень на старонках газеты "СБ. Беларусь сегодня" пад рубрыкай "Што ні край, то звычай".
Имя файла: Георгій-Васільевіч-Марчук.pptx
Количество просмотров: 51
Количество скачиваний: 0