Слайд 230 студзеня 1921 года, дзень нараджэння - сяло Карма Кармянскай воласці Гомельскага

павета Гомельскай губерні РСФСР.
Слайд 31936 - І. Шамякін закончыў Макаўскую сямігадовую школу Пракопаўскага сельсавета Церахоўскага раёна. У

тым жа годзе паступіў на вучобу ў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. Удзельнічаў у літаратурным аб'яднанні пры абласной газеце “Гомельская праўда”.
Слайд 41940 - заканчвае тэхнікум і па размеркаванню працуе ў далучанай да БССР Заходняй

Беларусі - у райпрамкамбінаце ў г. Беластоку (цяпер Польшча).
Слайд 5Вялікая Айчынная вайна
1941 - 1945 - удзел у Вялікай Айчыннай вайне, у

баях пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, у вызваленні Польшчы, у штурме Берліна.
Слайд 61945, кастрычнік - дэмабілізацыя; працуе настаўнікам Пракопаўскай школы Церахоўскага раёна. У двух

апошніх нумарах за той год часопіс "Полымя" надрукаваў яго першы буйны твор - аповесць "Помста".
Слайд 71946 - паступае на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. Чкалава.
1947 - уступленне

ў члены Саюза пісьменнікаў БССР
1948 - накіраваны на вучобу ў Рэспубліканскую Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Пераезд на пастаяннае жыхарства ў Мінск.
Слайд 81949 - Асобнымі выданнямі выйшлі з друку раман "Глыбокая плынь" (папярэдне друкаваўся ў

часопісе "Полымя") і зборнік апавяданняў "На знаёмых шляхах". Узнагароджанне ордэнам "Знак Пашаны".
Слайд 91950 - заканчэнне вышэйшай партыйнай школы. Назначэнне галоўным рэдактарам альманаха "Советская Отчизна",

які выдаваўся ў Мінску на рускай мове.
Слайд 101951 - за раман "Глыбокая плынь" малады пісьменнік удастоены Сталінскай прэміі (Дзяржаўнай

прэміі СССР).
Слайд 111954 - І. П. Шамякін выбраны намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР

і членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР.
Слайд 121955 - узнагароджанны двума ордэнами Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Слайд 131957 - выдадзены раман "Крыніцы"

Слайд 141963 - выйшаў з друку раман "Сэрца на далоні".

Слайд 151964 - Асобным выданнем надрукаваны цыкл аповесцяў - пенталогія "Трывожнае шчасце".
1968 - выдадзены раман

"Снежныя зімы"
Слайд 161971 - святкаванне 50-годдзя з дня нараджэння. Узнагароджанне трэцім ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Выбранне Старшынёй Вярхоўнага Савета Беларускай ССР - г. зн. кіраўніком парламента краіны.
Слайд 171974 - выйшаў з друку раман "Атланды і карыятыды".

Слайд 181976 - выбранне кандыдатам у члены ЦК КПБ. Узнагароджанне ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Слайд 191979 - выдадзены раман "Вазьму твой боль" і Збор твораў у шасці

тамах.
Слайд 201980 - выбранне членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. Назначэнне галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Савецкая

Энцыклапедыя".
Слайд 211981 – член ЦК КПБ, дэлегат ХХVІ з'езда КПСС. За вялікія заслугі ў

развіцці савецкай літаратуры, плённую грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 6О-годдзем І. П. Шамякіну прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля "Серп і Молат".
Слайд 231991 - надрукаваны раман "Злая зорка" аб наступствах Чарнобыльскай катастрофы.

Слайд 241993 - 2004 - публікацыя буйных твораў "Падзенне","Сатанінскі тур", "Палеская мадона", "Вялікая княгіня",

"Слаўся, Марыя!", "Пошукі прытулку", "Стары рамантык", "Начныя ўспаміны" і інш.
Слайд 2626 студзеня 2001 г. – узнагароджанне ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Слайд 2712 красавіка 2002 г. – уручана прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры

і мастацтва.
Слайд 2814 кастрычніка 2004 г. – дата смерці пісьменніка.
