Віртуальная кніжная выстава да 75-годдзя беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Віктара Канстанцінавіча Гардзея

Содержание

Слайд 2

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы
Ганцавіцкага раёна. Як і ў большасці дзяцей пасляваеннага часу, яго маленства было няпростым. Галодныя пасляваенныя гады былі непараўнальна меншым няшчасцем для хлопчыка, чым страта маці. Пазней паэт прызнаваўся: “Успомніць бы матчыны вочы, згадаць бы, хто хлеба даваў“. Але сваякі і аднавяскоўцы не далі ў крыўду Віцю. Прытулак ён знайшоў у сям’і дзеда Сцяпана. Выхаваннем будучага пісьменніка займаліся, па яго ўспамінах, цётка Альжбета ды настаўнікі роднай Вялікакруговіцкай сярэдняй школы.

Слайд 3

Значная заслуга ў развіцці літаратурнага таленту Віктара Гардзея належыць настаўніку рускай мовы

Значная заслуга ў развіцці літаратурнага таленту Віктара Гардзея належыць настаўніку рускай мовы
і літаратуры Вячаславу Несцяруку. У 1963 годзе, калі Віця яшчэ навучаўся ў школе, ў газеце «Піянер Беларусі» было надрукавана яго першае апавяданне «Памылка». Пасля заканчэння Вялікакруговіцкай сярэдняй школы (1964) Віктар Гардзей працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 года – у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе». З 1983 года жыве ў Мінску, працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 1984 годзе завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Слайд 4

Творчы ўзлёт Віктара Гардзея як пісьменніка адносіцца да ганцавіцкага перыяду, калі ён

Творчы ўзлёт Віктара Гардзея як пісьменніка адносіцца да ганцавіцкага перыяду, калі ён
працаваў у раённай газеце, якую на той час рэдагаваў вядомы журналіст і пісьменнік Васіль Фёдаравіч Праскураў – яго першы настаўнік і дарадца. Менавіта тады Віктар Гардзей выдаў свае першыя кнігі паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983). З 1979 года – член Саюза пісьменнікаў БССР, Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006 года – у Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

Слайд 5

Пяру Віктара Гардзея належаць таксама паэтычныя зборнікі: «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая

Пяру Віктара Гардзея належаць таксама паэтычныя зборнікі: «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988),
пчала» (1994), «Зялёныя дажджы» (1997), «Межань» (1999), «Трыадзінства» (2010). 

Слайд 6

Адметнай рысай гардзееўскай лірыкі з’яўляецца замілаванасць краявідамі малой радзімы, многія яго творы

Адметнай рысай гардзееўскай лірыкі з’яўляецца замілаванасць краявідамі малой радзімы, многія яго творы
напісаны менавіта на рэгіянальным матэрыяле Берасцейшчыны. У сваіх вершах паэт звяртаецца да вясковага пейзажу з яго тыповымі для Палесся разгалінаваннямі: лясным, рачным, лугавым. Аб гэтым выразна сведчаць назвы твораў: “Крыніца булькае бруіста…”, “Так зелена поле рунела…”, “У пушчы”, “Свіцязь”, “Слёзкі лугавыя”, “Малінавае лета”, “Незабудкі азёр”, “Лотаць”. Акрамя пачуцця захаплення пейзажамі Ганцаўшчыны, адметнасцю пейзажнай паэтыкі з’яўляецца адзінства аўтара, лірычнага героя з акаляючым асяроддзем — жывёльным і раслінным светам прыроды. Прылёт буслоў, сімвалаў беларускага Палесся, на думку паэта, нясе землякам толькі шчаслівыя імгненні: “будзь хлебны год, будзь ураджайны!“. Лірычнаму герою вершаў В. Гардзея прыемна ўсведамляць свае гарманічныя ўзаемаадносіны з прыродай. Зязюля яму прадказвае ўдачу, а, у сваю чаргу, лірычнаму герою радасна слухаць перапёлачку ў “зялёнага жыта разлівах“. Ён аберагае гняздо жаўранкаў, не дазваляючы там сабе, згодна з павер’ем, загаварыць ці пасмяяцца, каб не выдаць малечу кажану: “гнязду дабро вяшчую“.

Слайд 7

Талент пісьменніка заззяў новымі фарбамі пасля з’яўлення ў друку ягоных апавяданняў, аповесцей,

Талент пісьменніка заззяў новымі фарбамі пасля з’яўлення ў друку ягоных апавяданняў, аповесцей,
раманаў, якія склалі кнігі “Дом з блакітнымі аканіцамі” (1984), “Карані вечнага дрэва” (1988), “Уратуй ад нячыстага”(1992), «Ці то грэбля, ці то гаць», «З мінулага не вяртаюцца…», трылогія «Аселіца ў басейне Чорнага мора», раман «Бедна басота»  (2003). і інш. Героі гэтых твораў і хлопчык-сірата пасляваенных гадоў, і нашы сучаснікі, якім неабыякавы лёс краіны, яе будучыня, і тыя, хто перашкаджае паступальнаму руху грамадства.

Слайд 8

Вельмі цікавая і самабытная проза В. Гардзея – надзіва псіхалагічная, прасякнутая нязменным

Вельмі цікавая і самабытная проза В. Гардзея – надзіва псіхалагічная, прасякнутая нязменным
гумарам. Ужо ў аповесці “Дом з блакітнымі аканіцамі”, якая дала назву першай аднайменнай кнізе, выразна выявілася адметнасць таленту празаіка: пісаць пра тое, што стала дарагой часткай аўтабіяграфіі. Кнігай “Карані вечнага дрэва” В. Гардзей паказаў, наколькі добра ён ведае жыццё і ўмее са шматлікіх фактаў выбіраць тое, што заслугоўвае пільнай пісьменніцкай увагі. Раман “Бедна басота” створаны на блізкім аўтару матэрыяле. У ім аўтар не абыходзіць праблемы, якія ў савецкі час далікатна абміналіся – першыя гады калектывізацыі на Заходняй Беларусі. В. Гардзей узнаўляе жыццё заходнебеларускай вёскі пасляваеннага часу. За кнігу прозы “Уратуй ад нячыстага” (1992) В. Гардзею прысуджана Літаратурная прэмія імя І. Мележа.

Слайд 9

І для юных чытачоў В. Гардзей піша з зайздросным пастаянствам. На яго

І для юных чытачоў В. Гардзей піша з зайздросным пастаянствам. На яго
рахунку вершаваныя кнігі: “Чырвоны грабеньчык” (1976), “На арэхавай палянцы” (1982), “Коцікі на вярбе” (1988), “Мой тата – трактарыст” (1989), “Зай, які лічыў варон” (1991), “Зайкава балалайка” (1998), «Сарочына цырульня» (2013).

Слайд 10

Таленавітыя вершы В. Гардзея добра ведаюць і любяць дзеці, яны прасякнуты нязмушаным

Таленавітыя вершы В. Гардзея добра ведаюць і любяць дзеці, яны прасякнуты нязмушаным
гумарам, назіральнасцю аўтара, жыццялюбствам і тонкім адчуваннем свету, што адразу бярэ ў палон чытача. Чытанне яго вершаў і вершаваных казак заўсёды вясёлае і пазнавальнае, а, значыць, несумненна карыснае. Часцей за усё асноўнай тэмай з’яўляецца тэма роднай прыроды і працы чалавека. Акрамя вершаў кожны маленькі чытач можа знайсці на старонках дзіцячых кніжак В. Гардзея і небыліцы, і пацешкі, і вясёлыя жарты, і іншае. У 2013 годзе выйшла кніга В. Гардзея «Мудры воран». Адрасаваная яна дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У ёй паэтычнай мовай узноулены самыя цікавыя легенды і паданні з надзвычай багатай фальклорнай спадчыны беларускага народа. Многія творы маюць міфалагічны і чарадзейны змест, асобны раздзел склалі народныя прымхі, павер’і, казкі, звязаныя з жыццём звяроў і птушак, прыроды наогул. Кнігі В. Гардзея для дзяцей напісаны паводле ўласнага досведу і вопыту аўтара, яны нясуць у сабе вялікі пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял.

Слайд 11

Асобна хочацца вылучыць  двухтомнае выданне пісьменніка, якое пабачыла свет у 2008-2010 гадах

Асобна хочацца вылучыць двухтомнае выданне пісьменніка, якое пабачыла свет у 2008-2010 гадах
чатырохтысячным тыражом, “Малую дзіцячую Чырвоную кнігу”. Гэта ўнікальны, маляўніча, з густам аформлены твор, свайго роду сапраўдны шэдэўр. Падобных яму ў Беларусі дагэтуль не было. Ён спалучае ў сабе паэзію і прозу, цікавыя энцыклапедычныя звесткі і здзіўляючую назіральнасць, навукова-кампетэнтную дасведчанасць аўтара аб рэдкіх і знікаючых відах дзікіх жывёл, птушак, земнаводных (1-ы том) і раслінах, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі (2-гі том), у даступнай форме апавядае пра іх. Але не толькі ў гэтым каштоўнасць кнігі. Найгалоўнейшая яе мэта – прывіць дзецям любоў да непаўторнай прыроды роднага краю і, зрэшты, да маці-Беларусі.

Слайд 12

У 2020 годзе выдавецтва «Народная асвета» выпусціла кнігу В. Гардзея «Птушка года

У 2020 годзе выдавецтва «Народная асвета» выпусціла кнігу В. Гардзея «Птушка года
Беларусі, 2000 - 2020», у якой аўтар змясціў свае вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак нашай блакітнавокай радзімы. Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў. Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.

Слайд 13

Плённа працуе творца і ў галіне перакладу, пра што сведчыць том казак

Плённа працуе творца і ў галіне перакладу, пра што сведчыць том казак
народаў Еўропы “Хрустальны калодзеж”, які папоўніў серыю “Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры”; раман Г. Флабэра “Саламбо”, што пабачыў свет у серыі “Школьная бібліятэка”. Для выдавецтва “Юнацтва” В.К. Гардзей пераклаў раман Р. Стывенсана “Чорная страла”, Э. Гофмана “Шчаўкунчык і мышыны кароль”, шэраг твораў з кнігі “Казкі братоў Грым”, паасобныя казкі Х. Андэрсена, Ш. Перо і інш.

Слайд 14

У 2014 годзе выйшла кніга літоўскага аўтара Яронімаса Лаўцюса «Азбука бяспекі» у

У 2014 годзе выйшла кніга літоўскага аўтара Яронімаса Лаўцюса «Азбука бяспекі» у
вершах для дзяцей. На беларускую мову яна была перакладзена В. Гардзеем. У кнізе расказваецца аб правілах бяспекі дзяцей, аб тым, што яны павінны ведаць аб правілах паводзінаў дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе. Кніга дапаможа дзецям лепш зразумець і засвоіць асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін. Акрамя гэтага, кніга будзе выдатным дарадцам і памочнікам настаўнікам, выхавацелям, бацькам – усім, хто клапоціцца аб здароўі дзяцей.
Имя файла: Віртуальная-кніжная-выстава-да-75-годдзя-беларускага-паэта,-празаіка-і-перакладчыка-Віктара-Канстанцінавіча-Гардзея.pptx
Количество просмотров: 32
Количество скачиваний: 0