Содержание
- 2. Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Тры гады вучыўся на
- 3. Нявыказаная балада Чаромхі горкі пах... Зялёных дрэў красунак... Пялёсткі на тваіх губах - мой пацалунак. Спяшаўся
- 4. З вершамі ў друку выступіў у 1961. У першым паэтычным зборніку з адметнай для таго часу
- 5. Зборнік вершаў і паэм «Шлях—360» выйшаў у свет толькі пасля таго, як яго адрэдагаваў на грамадскіх
- 6. Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах, прыродных з'явах і жывых
- 8. Скачать презентацию
Слайд 2Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».
Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).
Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.

Біяграфія
Слайд 3Нявыказаная балада
Чаромхі горкі пах...
Зялёных дрэў красунак...
Пялёсткі на тваіх губах -
мой пацалунак.
Спяшаўся я
Нявыказаная балада
Чаромхі горкі пах...
Зялёных дрэў красунак...
Пялёсткі на тваіх губах -
мой пацалунак.
Спяшаўся я

і не паспеў:
заспела ранне...
Ляснога ветру спеў -
маё прызнанне.
Прайду дажджом, з’яўлюся сном, мільгну трывожным ценем. Шум вяза пад тваім акном - маё трызненне...
Куды твой шлях ні павядзе – і я там буду. Не азірайся анідзе – з табою я ўсюды...
Марыя, чуй, Марыя, стой!.. – варожыць ноч глухая. А ты бяжыш… І за табой бязмоўнае: кахаю!..

Слайд 4З вершамі ў друку выступіў у 1961. У першым паэтычным зборніку з
З вершамі ў друку выступіў у 1961. У першым паэтычным зборніку з

адметнай для таго часу назвай «Адраджэнне» (1970), моцна скажоным цэнзурай, пераважалі адраджэнскія настроі, услаўляліся героі беларускага мінулага, замежныя вучоныя і пісьменнікі, адкрывальнікі новага, утапісты і змагары. У кнізе пераважалі імклівыя рытмы, рамантычная ўзнёсласць, ускладненая метафарычнасць. У наступным зборніку вершаў «Назаўжды» (1974) навідавоку яго пошукавы характар, схільнасць да паэтычнага эксперыменту, павышаная ўвага да філасофскіх праблем. 3 гэтага часу з імем Алеся Разанава звязваецца ўяўленне аб інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі. У вершаваным цыкле пад назвай «Пункціры», якая адначасова стала і абазначэннем новага жанру, паэт прадэманстраваў сваё імкненне ахапіць шматстайныя праявы свету. Ён часцей за ўсё адштурхоўваўся ад назіранняў над канкрэтнымі, часта мімалётнымі, з'явамі і рэчамі.
Наватарскія памкненні паэта ў сферы зместу і формы выявіліся ў кнізе паэм-балад «Каардынаты быцця» (1976) і этапным зборніку «Шлях—360» (1981). Аднак эстэтычныя пошукі А. Разанава не сустракалі належнага разумення. Галоўная прычына ўскладнення творчага шляху паэта была абумоўлена сітуацыяй падцэнзурнага існавання літаратурнага жыцця ў часы грамадскага застою. Вольная мастацкая думка тады стрымлівалася і скоўвалася, савецкая паэзія была абмежавана колам дазволеных тэм, ідэй і спосабаў іх увасаблення. А. Разанаў імкнуўся да складанай вобразатворчасці, алегарычнага і сімвалічнага адлюстравання рэчаіснасці, а гэта пакідала ўражанне нейкага тайнапісу, не заўсёды зразумелага падтэксту. Ён звяртаўся да фальклорна-міфалагічных ;матываў, біблейскай сімволікі, традыцый нацыянальнай і сусветнай класікі. Пра напружаныя пошукі А. Разанавым свайго шляху засведчылі такія творы, як «Паэма рыбіны», «Паэма калодзежа», «Паэма выніку», «Паэма жніва», «Паэма раўнавагі» і інш. Дэвізам яго творчага пошуку былі словы, выказаныя яшчэ ў 1960-я гады: «Жыве эксперымент!» Ён прытрымліваўся ідэі дынамічнага руху, зменлівасці жыцця і вечнага ўдакладнення поглядаў на жыццё і рэчаіснасць.

Творчасць
Слайд 5Зборнік вершаў і паэм «Шлях—360» выйшаў у свет толькі пасля таго, як
Зборнік вершаў і паэм «Шлях—360» выйшаў у свет толькі пасля таго, як

яго адрэдагаваў на грамадскіх пачатках Уладзімір Караткевіч, напісаў прадмову народны паэт Беларусі Пімен Панчанка і пасляслоўе вядомы крытык Варлен Бечык. Між тым у творчасці А. Разанава выявілася агульнае імкненне сусветнай паэзіі да філасофскага асэнсавання глабальных праблем сучаснасці, якія закраналі ўсіх і кожнага. У яго вершах і паэмах адчувалася прысутнасць вопыту класікаў еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя, такіх як Гіём Апалінэр, Райнер Марыя Рыльке, Поль Элюар, Федэрыка Гарсія-Лорка і інш.
У філасофскай лірыцы А. Разанава адбываўся пошук «сапраўднай рэальнасці». На ўвазе мелася рэальнасць, якая адкрываецца ў асабіста-пачуццёвай сферы, у выніку суб'ектыўнага ўспрымання і асэнсавання свету. А. Разанаў бачыў гэтую «сапраўднасць» зямнога існавання ў адкрыцці новага, уласна «чалавечага» ў прыродзе, жыцці, вялікім космасе. Ён скіроўвае чытача ў мінулае і будучы час, да таямніц свету і чалавечага быцця. Паэт перакананы, што чалавек і яго думка павінны быць у няспынным руху наперад, і гэты працэс пазнання бязмежны, бясконцы.
У Алеся Разанава заўсёды было абвостраным адчуванне часу і чалавека ў часе. «Яшчэ здольны пакутаваць», яго лірычны герой чула ўспрымае драматызм зямнога існавання. Там, дзе іншыя часам бачаць перамогу, ён прадчувае небяспеку. Чалавецтва апынулася на чарговым раскрыжаванні дарог. У вершы «Завея» паэт гэтак, як і Янка Купала ў «Паязджанах», малюе вобраз усёмагутнай прыроднай стыхіі і перадае душэўны стан няпэўнасці, нават разгубленасці ў гэтай віхуры часу. А. Разанаў і яго лірычны герой бачаць паратунак у вечным руху наперад, у пошуку сапраўднага сэнсу жыцця, шляху да маральнага самаўдасканалення. Паэт поўніцца адчуваннем хуткаплыннасці жыцця, востра перажывае зменлівасць усяго на свеце. Яго галоўнае памкненне — адпавядаць гэтаму шпаркаму руху, быць такім жа дынамічным, як сам свет.

Слайд 6Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах,
Шматлікія вершаваныя тэксты А. Разанава — гэта вершы аб прадметах і рэчах,

прыродных з'явах і жывых істотах. Іх назвы гавораць самі за сябе: «Камяні», «Зброя», «Сякера», «Стол», «Цвік», «Барана», «Птах», «Маланка», «Завея», «Змеі», «Лесвіца», «Студня», «Дрэвы», «Ланцуг» і інш. Праз матэрыяльнае паэт імкнецца раскрыць штосьці новае: і ўласна пра рэчы-прадметы, і пра навакольную прыроду, і пра быццё чалавека, які іх успрымае. Паэт, гаворачы пра рэчы, шукае важныя сэнсы, пэўныя аналогіі, параўнанні. Так, парог, які «ўрос у зямлю», выклікае ў паэта цэлае кола асацыяцый. Ён увасабляе падзел розных часоў, прымушае задумацца чалавека, хто ён такі на гэтым свеце. «Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня — у светлыні», — падагульняе аўтар у вершаказе «Парог».
У зборніках А. Разанава апошніх дзесяцігоддзяў «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», «Рэчаіснасць», «Гановерскія пункціры» творчыя пошукі адбываюцца пераважна ў сферы самой беларускай мовы. Паэт адкрывае багацце яе лексічных, музычных, сэнсавых магчымасцей і дэманструе амаль у кожным новым творы ідэю вобразнай невычэрпнасці нацыянальнай моўнай стыхіі. Любое слова, паняцце, назва прадмета, з явы у навакольным свеце поўняцца для паэта асаблівым сэнсам і зместам (вершаказы «Вуліца», «Бор», «Рэчка і возера», «Маланка і гром», «Гліна», «Срэбра і золата» і інш.) Ва ўладзе паэтавай думкі паставіць побач словы, рэчы, прадметы, раскіданыя ў часе і прасторы. Але самая вялікая загадка пры гэтым для паэта застаецца — жыццё і чалавек. Сэнс жыцця, сцвярджае Алесь Разанаў, у самім жыцці, у няспынным пошуку ісціны.
У далёкую мінуўшчыну, ажно ў біблейскія часы, выпраўляецца лірычны герой паэмы А. Разанава «Гліна». У вершах «Рагнеда», «Стары горад», паэтычнай кнізе «У горадзе валадарыць Рагвалод», паэме «Усяслаў Чарадзей» А. Разанаў аддае даніну захаплення старажытнаму Полацку, у вобразе і гісторыі якога бачыць увасабленне спрадвечнага беларускага шляху.
Паэта цікавіць існаванне ў вялікім агульначалавечым свеце і загадкавым свеце нацыянальнай гісторыі. Алесь Разанаў вынаходлівы і дасціпны як у змесце, так і ў форме. Ён істотна пашырыў жанравыя межы сучаснай філасофскай паэзіі. А. Разанаў выказваецца ў сціслай форме квантэм, пункціраў, версэтаў, вершаказаў, зномаў. Яго паэтычныя тэксты часам нагадваюць фрагменты старажытных манускрыптаў без пачатку і без канца, спасціжэнне сэнсу якіх вымагае напружанай працы інтэлекту і фантазіі, здольнасці да самастойнай інтэрпрэтацыі.
Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію У. Бэрзыньша (2013). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdichte» (2003).

Творчаць
- Предыдущая
Евгений Иванович ЧарушинСледующая -
СЕРЕБРЯНЫЙ ВЕК
Психология общения
Российский бизнес в Киргизии: анализ опыта
Воспитательная система как уклад жизни школы
Планирование технического развития предприятия. Планирование социального развития предприятия
25.10 1b pre-interm
Сталинград
Учение об инфекционном процессе
Основні засади визначення результатів виконання завдань
Понтоны WRM (из ПНД). WRM Boat
Личные границы ребенка
Источники права. Понятие закона, указа. Принцип верховенства закона. Этапы принятия закона. Система источников права. (Тема 5)
Сибирский казачий сценический костюм
Колледж железнодорожного и городского транспорта. Собрание для родителей первокурсников
Роль Всероссийского общества инвалидов в организации рабочих мест для людей с ограниченными возможностям
Орнаменты народов мира
Технические средства при заикании
Социальный проект _разработка Созвучие
Психология тревожности
Теоретичні основи бухгалтерського обліку
Презентация на тему Работа МО учителей начальных классов
Автоматизация учета в 1с
Решение полных и неполных квадратных уравнений
Методы отбора оценки персонала
Интернет-маркетолог: 10 важных вопросов о профессии
ОЛИМПИАДА 2014 г. СОЧИ
It-kub_g_Knyaginino_2 (2)
Формулировка противоречий помогает в решении задач
Учимся писать письмо Деду Морозу