Слайд 2 БІЯГРАФІЯ
Людміла Рублеўская (сапраўднае імя - Людміла Іванаўна Шніп ) – беларуская
пісьменніца,літаратурны крытык. Нарадзілася 5 ліпеня 1965 . Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума(1984) . Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе.
Слайд 3
Урывак з інтэрв'ю
«Я нарадзілася ў Мінску ў звычайнай
гарадской сям'і. Мяне выхоўвалі маці і бабуля. Беларускай мовы тады не чула, хіба трохі. Бабуля не хацела, каб я штосьці казала «па-дзеравенску. Чытаючы прыгодніцкія раманы, я вельмі шкадавала, што на маёй зямлі не адбывалася нічога падобнага да таго, што ў раманах Дзюма і Сянкевіча... І вельмі хацела штосьці такое».
Слайд 4 «Але мову я вучыла самастойна, па кнігах. Пісала ўжо вершы на
беларускай мове, але не авалодала дзеканнем. Мову я вучу ўсё жыццё. Гэта жывая стыхія, якая развіваецца, набываючы новыя адценні. Я імкнуся вярнуць у яе як мага больш забытых скарбаў».
Слайд 5 ТВОРЧАСЦЬ
Дэбютавала вершам у 1983 (газета «Знамя юности»). Працавала
загадчыкам аддзела крытыкі ў
часопісе «Першацвет»,
загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова»,
рэдактарам аддзела крытыкі, потым —
літаратуры штотыднёвіка
«Літаратура і мастацтва»,
з 2002 працуе літаратурным
аглядальнікам газеты
«СБ-Беларусь сегодня».
Слайд 6 Творчасць Людмілы Рублеўскай вядомая шырока — і як паэтэсы, і як празаіка.
А яшчэ драматурга, літаратурнага крытыка, журналіста і публіцыста. Яе творы перакладзены на многія замежныя мовы. Варта нагадаць, што, згодна з галасаваннем аднаго з фондаў ААН і партала Lady.tut.by, Людміла Рублеўская ўвайшла ў дзясятку самых паспяховых жанчын Беларусі.
Слайд 9 Урывак з інтэрв'ю
«Гісторыяй я цікавілася заўсёды. Мяне страшэнна гэта
хвалявала — уявіць мінулую эпоху ва ўсіх падрабязнасцях... Караткевіч у свой час паказаў мне чароўны свет Беларусі рыцарскай, шляхецкай… Беларуская гісторыя — такая ж багатая на неверагодныя сюжэты, як гісторыя любога іншага еўрапейскага народа. Толькі мы больш забылі і ад нас больш схавалі, забралі…
Я выкарыстоўваю шмат прыёмаў: элементы дэтэктыва, фэнтэзі, гатычнага рамана, але я не пішу дэтэктыў ці фэнтэзі ў чыстым выглядзе».
Слайд 10
У зборнік "Рыцары і Дамы Беларусі" ўвайшлі гістарычныя эсэ пісьменніцы
Людмілы Рублеўскай. У гэтых займальных тэкстах чытач сустрэнецца з многімі вядомымі і малавядомымі персанажамі айчыннай гісторыі, пераканаецца, што ў ёй хапае сюжэтаў, не менш захапляльных, чым тыя, што выкарыстаў Шэкспір, на аснове якіх стваралі свае раманы Вальтэр Скот і Генрык Сянкевіч. Некаторыя эсэ ператвараюцца ў сапраўдныя дэтэктыўныя расследаванні.
Слайд 13Вершы
Зразумей мяне – ня дай забыцца
На бязгрэшны позірк Мілавіцы.
На зямлю падступную ня
трэба
Зводзіць тое, што даруе неба.
Не ратуе час, а толькі губіць.
Страчвае каштоўнасьць слова «Любы».
І фіранкі дзеляць сьвет надвое:
Там – сабою быць,
а тут – з табою.
Слайд 14Старым сябрам
Мой пакой затапіла ізноў
Цішыня – глыбіня залатая.
Са старых вырастаю сяброў,
Як
з адзеньня дзіця вырастае.
Так балюча і страшна, відаць,
Толькі дрэвам, губляючым лісьце.
Лозам памяці не утрымаць
Гронкі прозьвішч, любімых калісьці.
Цішыня...
Цішыня...
Цішыня
У душы заварушыцца востра.
Ўсіх прыбіла да берага...
Я –
Ўсё шукаю свой зьзяючы востраў.
Са старых вырастаю сяброў
Так жахліва –
і так непазьбежна...
Мой пакой затапіла ізноў
Цішыні залатое бязьмежжа.
Слайд 15Наваградскі замак
Камяні апусьцелага замка спаўзаюць з гары,
У прабоіны сьцен зазірае сузор’е
Дракона.
Сьняць князі наваградскія замка былыя муры,
У зямлі сваёй сьняць, што зямля іх жыве нескарона.
Камяні апусьцелага замка пад небам ляжаць,
Быццам воі забітыя, замка таго абаронцы.
Там Радзіма мая, там зь мінуўшчынай слаўнай мяжа,
Там буслы пераносяць на крылах чырвонае сонца.
Сны князёў наваградскіх, я веру, паўстануць калісь
Гэткай явай – якая ня сьнілася тым, хто ня верыў.
І муры апусьцелага замка пацягнуцца ўвысь,
І за вежу зачэпіць сузор’яў бурштынавы нерат.
Слайд 16Аблога
Агні гараць на вежах. Вораг блізка.
Бывай, мой дружа! Нам не адстаяць
Ні дом,
дзе мы гайдаліся ў калысках,
Ні храм, дзе нас хацелі адпяваць.
І колькі ні стаяць на гэтых сценах,
Зруйнуюць іх. Дарэмна ты - герой,
Бо ціха выпаўзае здрада з ценю
У час, калі патрэбны кожны вой.
Зруйнуюцца, згараць метал і дрэва,
Камень і шкло... Што застанецца нам?
Але што - сцены? Горад стане гневам,
І сэрцам стане зруйнаваны храм.
І мы і ў гэтым свеце, і ў наступны
Ідзём з любоўю да зямлі сваёй.
Гараць агні на вежах недаступных
Душы тваёй, душы маёй жывой.