Слайд 2Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Слайд 3Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Слайд 4Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

Слайд 5І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Слайд 6Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною,

нібы карабель...
Там, дзе сэрца мае з першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Слайд 7Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Слайд 8Над ракою чырвонай і цмянай палёт кажаноў,

Слайд 9Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба

- разлівы ільноў.
Слайд 10Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць

ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Слайд 11Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны

сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Слайд 12Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны

клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Слайд 13Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых

фасфарычная раць,
Слайд 14Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо аб’смяяць,

апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Слайд 15Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую

ўпадзём у журбе.