Сацыяльна значны праект Памяць пра мінулае дзеля будучых пакаленняў
Мэта праекта: фарміраванне пачуцця патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага, нашых традыцый праз захаванне гістарычнай памяці і спадчыны малой радзімы. Задачы праекта: стварыць умовы для рэалізацыі патрыятычных якасцяў навучэнцаў школы ў канкрэтнай сацыяльна значнай справе; Вызначыць месцазнаходжанне памятных месцаў, што сведчаць аб гістарычным мінулым аграгарадка Порплішча; Аднавіць храналогію гістарычных падзей, што адбываліся на тэрыторыі нашага аграгарадка; Развіваць пазнавальны інтарэс, актыўнасць, жаданне пазнаць сваю малую радзіму; Развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў праз арганізацыю пошукавай дзейнасці. Мэтавая аўдыторыя: навучэнцы, жыхары аграгарадка Порплішча, турысты. Актуальнасць і сацыяльная значнасць праекта:
У цяперашні час грамадскае развіццё краіны патрабуе выхавання сацыяльна-актыўных, самастойных, творчых асоб, адаптаваных да ўмоў сучаснага жыцця. Ад таго, наколькі развіта пачуццё патрыятызму кожнага члена грамадства, залежыць лёс нашай Радзімы. А любоў да Радзімы, як вядома, пачынаецца з малога: сваёй вёскі, вуліцы, землякоў. Сапраўдны патрыятызм немагчымы без ведання гісторыі сваёй малой радзімы. Радзіма… Айчына… У каранях гэтых слоў блізкія кожнаму вобразы: маці і бацька, бацькі, тыя хто дае жыццё новаму чалавеку. Выхаванне пачуцця патрыятызму – працэс складаны і працяглы. Любоў да блізкіх людзей, да роднага краю і роднай краіны адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы . У апошнія гады адбываецца пераасэнсаванне сутнасці патрыятычнага выхавання: ідэя выхавання патрыятызму і грамадзянскасці набывае ўсё большую грамадскую значнасць, становіцца задачай дзяржаўнай важнасці. Пры гэтым акцэнт надаецца на выхаванне любові да малой радзімы. 2022 год у Беларусі абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Год гістарычнай памяці – гэта вельмі важна для нашай сучаснасці, напоўненай мабільнасцю, мітуснёй і ўсімі тымі перашкодамі, якія знішчаюць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. А гістарычная памяць бярэ свае вытокі з ведання гісторыі сваёй малой радзімы, таго месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш.