Літаратура Сярэднявечча

Содержание

Слайд 2

Развіццё культуры ў гэты час праходзіла ў цеснай сувязі з працэсам фарміравання

Развіццё культуры ў гэты час праходзіла ў цеснай сувязі з працэсам фарміравання
дзяржаўнасці на Беларусі. Магутны штуршок для з'яўлення культуры новага тыпу і культурнага ўздыму на беларускіх зямлях дало прыняцце хрысціянства.   Ускладненне грамадскай і гаспадарчай дзейнасці разам з прыняццем хрысціянства абумовілі развіццё з канца Х ст. пісьменства. Матэрыялам для пісьма служыў пергамент, пакрытыя воскам дошчачкі і бяроста, на якіх стылямі (пісаламі) надрапвалі надпісы.  
 Надпісы рабілі таксама на камянях, цэгле, металічных пячатках, званах, прасліцах, касцяных вырабах і інш.

Слайд 3

Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі і першым датаваным надпісам на ўсёй

Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі і першым датаваным надпісам на ўсёй
тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава (канец Х ст.).

Слайд 4

Пісьменства на Беларусі прадстаўлена таксама надпісамі на так званых Барысавых камянях; берасцянымі

Пісьменства на Беларусі прадстаўлена таксама надпісамі на так званых Барысавых камянях; берасцянымі
граматамі, знойдзенымі ў Віцебску і Мсціславе; на крыжы Ефрасінні Полацкай, на цаглінах полацкага Сафійскага сабора (адзначаны імёны яго будаўнікоў) і г.д.

Слайд 5

Барысавы камні

Барысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі ХІІ ст. ў Беларусі: 7

Барысавы камні Барысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі ХІІ ст. ў Беларусі:
вялікіх валуноў з высечанамі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози…». Назву атрымалі ад імя князя полацкага Рагвалода Усяславіча — у хрышчэнні Барыса.

Слайд 6

Рагвалодаў камень

Фотаздымак 1896 года. Рагвалодаў камень змешчаны ў існаваўшай у той час

Рагвалодаў камень Фотаздымак 1896 года. Рагвалодаў камень змешчаны ў існаваўшай у той
царкве святых Барыса і Глеба.
РАГВАЛОДАЎ КАМЕНЬ  Прымыкае да вышэйзгаданых камянёў і знаходзіўся каля в. Дзятлаўка Аршанскага раёна. Камень меў выяву шасціканцовага крыжа на двухступеньчатай Галгофе і кругавы надпіс, які можна прачытаць як:

Слайд 7

Рагвалодаў камень не захаваўся да нашага часу. Было прынята рашэнне аднавіць страчаную

Рагвалодаў камень не захаваўся да нашага часу. Было прынята рашэнне аднавіць страчаную
гісторыка-культурную каштоўнасць . І 6 верасня 1998 года падчас святкавання Дня беларускага пісьменства каля Музея гісторыі і культуры г.Оршы адбылося ўрачыстае адкрыццё копіі Рагвалодава камня. 

Слайд 8

Тураўскае Евангелле

Тураўскае Евангелле

Слайд 9

У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося перапісванне кніг. Гэтым займаліся

У ХІ-ХІІ стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося перапісванне кніг. Гэтым займаліся
ў майстэрнях - скрыпторыях, якія ствараліся пры манастырах. Самая старажытная рукапісная кніга – Тураўскае Евангелле (ХІ ст.).

Слайд 10

Тураўскае Евангелле («Тураўскія лісткі») — рукапіснае Евангелле, створанае ў XI стагоддзі, тэкст напісаны кірыліцай. Захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі

Тураўскае Евангелле («Тураўскія лісткі») — рукапіснае Евангелле, створанае ў XI стагоддзі, тэкст
навук Літвы. Тураўскае Евангелле з'яўляецца адным з найстаражытнейшых помнікаў славянскай пісьменнасці.

Слайд 11

Ад рукапісу захавалася толькі 10 лістоў. Яны былі знойдзены ў Тураве ў 1865 годзе

Ад рукапісу захавалася толькі 10 лістоў. Яны былі знойдзены ў Тураве ў
ў скрыні з-пад вугля.

Слайд 12

Рукапіс напісаны ўставам на пергаменце каштанавымі чарніламі. Выкарыстаны лісты памерам каля 22,2

Рукапіс напісаны ўставам на пергаменце каштанавымі чарніламі. Выкарыстаны лісты памерам каля 22,2
см у даўжыню і 17,8 см у шырыню, разлінееныя на 17-18 радкоў. На двух аркушах захаваліся два ўкладныя запісы пачатку XVI ст. (1508 і 1513 гадоў) на землі тураўскай Праабражэнскай царквы, дараваныя ёй князем Канстанцінам Астрожскім. Азначаныя ўклады былі пацверджаны ў 1731 і ў 1790 гадах, пра што на палях таксама былі зроблены запісы.
Имя файла: Літаратура-Сярэднявечча.pptx
Количество просмотров: 49
Количество скачиваний: 0