Слайд 2“Загадкі прызначаны перш за ўсё для таго, каб адкрываць чалавеку паэзію ва

ўсім, што яго акружае, каб развіваць у ім здольнасць глядзець на свет навакольных прадметаў і з’яў вачамі паэта” Ніл Гілевіч
Слайд 3высветлім, што такое загадка,
пагаворым пра тэматычнае багацце і разнастайнасць загадак,
пра

іх віды.
Слайд 4Загадкі-апісанні –
гэта загадкі ў прозе або ў вершах, у якіх вобразна

апісваецца ўтоены прадмет ці з’ява, якія патрабуюць адгадкі.
Слайд 5Напрыклад, спераду шыльца, ззаду вільца, спадысподу палатно, а зверху аксаміт.

Слайд 6Загадкі-задачы –
гэта загадкі, пабудаваныя ў форме задач.

Слайд 7Напрыклад, дзве дачкі, дзве маці і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх?

Слайд 8Загадкі-пытанні, загадкі-жарты – гэта загадкі, пабудаваныя ў форме пытання. Яны не вызначаюцца

вобразнасцю і не даюць простых або ўскосных падказак на адкадку. Звычайна жартоўнага характару.
Слайд 9Чаму бусел падымае адну нагу?
Як падзяліць 5 яблыкаў на 7 чалавек?

Што бяжыць
без повада?
Слайд 10Шарада –
гэта загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі, а

кожная частка з’яўляецца самастойным словам.
Слайд 11Напрыклад: Колькі разоў трэба ўзяць адну і тую ж прыстаўку, каб атрымаць

рэчку ў Беларусі?
Пры-пяць
Слайд 12Метаграмы –
гэта загадкі, у якіх пры змене літары з загаданага слова

атрымліваецца іншае.
Слайд 13Напрыклад, у якім слове трэба замяніць К на П, каб уладар кароны

стаў пропускам?
Слайд 15Пыл падняў, галосіць, свішча
Цэлы вечар на дварэ.
Паваліў у садзе вішню,
Паламаў галінкі дрэў.

Слайд 16У адным клубочку ды сем дзірачак.

Слайд 17Пазнаеш зблізку і здалёк
Яго на полі ўлетку.
На выгляд — сіні матылёк.
На самай

справе — кветка.
Слайд 18Сядзіць паненка, на ёй чырвоная сукенка, хто ідзе - ёй паклоніцца.

Слайд 19Беленькія гномікі
Жывуць у чорных доміках.
На сонцы без упынку
Старанна грэюць спінкі.
