Пятрусь Броўка. Старонкi жыцця
СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ Броўка Пятрусь, нарадзіўся 25.06.1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Быу выхадцам беднай сялянскай сям'і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям'і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей. Пятрусь пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмы iхным мужам на франты 1-й сусветнай вайны. ШЛЯХАМ ДА НАВУКI I ГРАМАДСКАЙ ДЗЕЙНАСЦI Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся у Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі Я.Купалы, апавяданнямі Я.Коласа, упадабаў паэзію М.Някрасава. З 1918 у 13-гадовым узросце пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета.