Беларуская нацыянальная страва мачанка
Мачанка - гэта страва беларускай нацыянальнай кухні. Вельмі сытная, з незабыўным смакам і нацыянальным каларытам. Шмат якія стравы беларускай кухні называюцца па спосабе прыгатавання, ці ўжытку гатовай стравы. Вось і мачанка, гэта нешта, у што можна мачаць, найчасцей бліны. Самая вядомая мачанка са свініны, сала, грыбоў, а часам і хатняй каўбасы! Мачанка з блінамі - гэта адно з тых незабыўных страў, якія можна пакаштаваць у беларускай вёсцы! Частуйцеся!!! Інгрэдыенты «Беларуская мачанка»: Вада — 0.5 л Мука пшанічная (з верхам) — 2 ст. л. Соль (па смаку) Для смажання Мяса — 300 г Грыбы — 200 г Каўбаса (хатняя, пальцам пханая) — 1 шт Цыбуля — 2 шт Грудзінка (вэнджаная) — 50 г Масла сланечнікавае — 2 ст. л.