Роля асобы ў гісторыі
Роля асобы ў гісторыі У гісторыі дзейнічае мноства людзей. Некаторыя з іх пакінулі ў ёй значны след, налажылі свой адбітак на ход гістарычных падзей і іх вынікі. Асобны чалавек, стаўшы на чале дзяржавы, палітычнай партыі, народнага руху, можа значна паўплываць на ход падзей грамадскага жыцця ў тым выпадку, калі ён лепш за іншых разумее наспелыя грамадскія праблемы, ясна бачыць тыя сацыяльныя слаі, якія закліканы іх выра- шыць, і прытым сам мае задаткі лідэра, арганізатара, здольнага згуртаваць людзей і весці іх за сабой. Роля асобы ў гісторыі Любая, нават самая яркая і таленавітая асоба дзейнічае ў пэўных умовах і не здольная адмяніць іх па сваёй волі. Спецыфічныя рысы асобы палкаводца, палітычнага лідэ- ра, творцы новай рэлігіі, выдатнага навукоўца ці мастака ўплываюць на форму працякання адпаведных працэсаў. Але нават геній не здольны ажыццявіць тое, што супярэ- чыць законам прыроды ці радыкальна разыходзіцца з гістарычным досведам людзей, іх імкненнямі, спадзя- ваннямі і магчымасцямі.