Слайд 2 З вялікай літары пішуцца пачатак новага сказа і вершаванага радка паэтычнага

твора.
Літары ад А да Я –
Пчолак дружная сям’я –
Носіць мёд у соты ведаў,
Просіць, каб усё ты ведаў.
Р. Барадулін
Слайд 3 З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, імёны па бацьку людзей:
Канстанцін Міхайлавіч

Міцкевіч, Якуб Колас
Слайд 4 З вялікай літары пішуцца назвы і імёны герояў мастацкіх твораў, басень,

казак:
Кашчэй Бессмяротны, Папялушка, Мядзведзь
Слайд 5
З вялікай літары пішуцца клічкі жывёл:
кот Васька,
сабака Шарык,
карова Зорачка

Слайд 6
З вялікай літары пішуцца назвы краін, гарадоў, вёсак, вуліц, плошчаў:
Рэспубліка

Беларусь,
горад Мінск,
вёска Малінаўка,
плошча Перамогі
Слайд 7
З вялікай літары пішуцца назвы мораў, рэк, азёр:
Балтыйскае мора,

рака Беразіна,
возера Свіцязь