Змітрок Бядуля (1886-1941)
Змітрок Бядуля, сапраўднае імя: Самуіл Яфімавіч Плаўнік нарадзіуся 23 красавіка 1886 г. вёска Пасадзец потым у Лагойскім р-н Мінскай вобл.) Псеўданімы: Саша Пл-ік; Ясакар; Зьмітро Бядуля) — беларускі паэт і празаік . Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Гады маленства Яшчэ хлопчыкам З. Бядуля складаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907, калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша Ніва». У 1912 г. Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца, затым у рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядуляй ў тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры. Да ранняй лірыкі З. Бядулі прымыкае яго першы зборнік імпрэсіяністычных замалёвак «Абразкі» (1913), якія толькі адсутнасцю рыфмы адрозніваюцца ад вершаў. У большасці сваіх імпрэсій пісьменнік звяртаўся да прыроды, імкнуўся супрацьпаставіць убогаму вясковаму жыццю яе вечна маладую, зменлівую прыгажосць. Сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі апавяданні З. Бядулі, напісаныя ў гэтыя ж гады: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Маладыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Велікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). Творчая дзейнасць